Моніка Гуфанты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мо́ніка Гуфа́нты (па-гішпанску: Mónica Guffanti) (Буэнас-Айрэс, Аргентына, 18 лістапада 1943) - выбітная кубінская акторка аргентынскага паходжаньня.


Па заканчэньні Балетнае школы пры буэнасайрэскім Тэатры Калон (цяпер Вышэйшы Інстытут мастацтваў) у 1960 годзе прынятая ў склад балетнае трупы тэатра. У 1962 годзе перабіраецца ў Гавану на запрашэньне Нацыянальнага Балета Кубы, уваходзць у склад кардэбалету. Ад 1964 года ў складзе экспэрэмэнтальнай балетнай групы пад кіраўніцтвам Альбэрта Алонса, ад 1967 года - у складзе прупы Музычнага Тэатра Гаваны. Тут у 1968 годзе паступае на акторскія курсы, пакідае балет і распачынае працу як драматычная акторка.

Ролі ў тэатры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1970: Адэля й/альбо Прыслуга ў спэктаклі «Дом Бэрнарды Альбы» (паводле п'есы Фэдэрыка Гарсіі-Лоркі, пастаноўка Бэрты Мартынэс, Тэатар-Студыя, Заля «Губэрт-дэ-Бланк», Гавана, Куба)
  • 1978: Алена ў спэктаклі «Мяшчане» (паводле п'есы Максіма Горкага, пастаноўка Абэларда Эстарына, Тэатар-Студыя, Заля «Губэрт-дэ-Бланк», Гавана, Куба)
  • 1980: Яна ў спэктаклі «Ані так, ані не» (п'еса й пастаноўка Абэларда Эстарына, Тэатар-Студыя, Заля «Губэрт-дэ-Бланк», Гавана, Куба)