Перайсьці да зьместу

Моладзь змагаецца!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Моладзь змагаецца!
Тып Грамадзка-палітычная газэта
Фармат А3
Заснаваная 1996
Закрытая 1997
Мова беларуская
Наклад невядомы

«Моладзь змагаецца!» — беларуская анархісцкая газэта[1].

Ініцыятарам выданьня была арганізацыя «Чырвоны Жонд». Выходзіла ў 1996—1997 гадах. Выйшла 3 нумары і спэцыяльны выпуск, прысвечаны забойству міліцыяй у Гомелі Канстанціна Масквіна[2]. Да выданьня спрычыніліся Павал Канавальчык, Алег Новікаў, Сяргей Марцалеў. Газэта зроблена на хвалі Менскай вясны 1996 году[3].

Першы і другі нумары выйшлі ў чэрвені і сьнежні 1996 году аб’ёмамі па дзьве старонкі. У газэце ёсьць інфармацыя пра сутычкі зь міліцыяй і спэцслужбамі, розныя практычныя саветы (напрыклад, як стварыць кактэйль Молатава), артыкулы па тэорыі супраціву, гумар. Фармат выданьня — А3, мае шмат ілюстрацыяў. Мова выданьня — беларуская, правапіс клясычны[3].

  1. ^ Севярынец П. Радыкалізм па-беларуску (1997-1999) // Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970—1985 гадах. — Менск, 2004.
  2. ^ Павлюк Коновальчик. Анархическое движение в Беларуси. Афіцыйны сайт беларускага рэгіянальнага аддзелу руху «Автономное действие». Праверана 13 сакавіка 2022 г. Архіўная копія ад 25 красавіка 2015 г.
  3. ^ а б Дзяніс Лаўнікевіч. Гісторыя беларускага самвыдату: “Моладзь змагаецца!” // Mediakritika.by, 3 верасня 2015 г. Архіўная копія ад 19 красавіка 2021 г. Праверана 13 сакавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]