Меліціна Станюта
Выгляд
| Меліціна Станюта | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | Меліціна Дзьмітрыеўна Станюта |
| Нарадзілася | 15 лістапада 1993 (32 гады) Менск, Беларуская ССР, СССР |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Рост | 173 см |
| Вага | 53 кг |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | мастацкая гімнастыка |
| Цяперашнія трэнэры | Ірына Ляпарская(en) |
Узнагароды і мэдалі | |
Меліціна Станю́та (нарадзілася 15 лістапада 1993 году, Менск) — беларуская гімнастка.
Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2009 году ў практыкаваньнях з абручом. Бронзавы прызэр ЧС-2010 у шматборстве ўпершыню ў гісторыі выступленьняў беларускіх гімнастак[1]. Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2011 году ў практыкаваньнях са скалкаю. Шматразовы прызэр ЧС і ЧЭ ў камандным турніры.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў асабістым шматборстве[2], дзе ў кваліфікацыі заняла 12 месца і ў фінал ня трапіла. На Алімпійскіх гульнях 2016 году заняла 5 месца ў шматборстве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Алена Аўчыньнікава. «У мяне не было асаблівых дадзеных для гімнастыкі» // Зьвязда : газэта. — 19 студзеня 2012. — № 2 (15688). — С. 1-2.
- ^ Беларускія алімпійцы ў Лёндане Прессбол
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія мастацкія гімнасткі
- Беларускія гімнасты і гімнасткі на Алімпійскіх гульнях
- Гімнасты і гімнасткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Гімнасты і гімнасткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Заслужаныя майстры спорту Беларусі