Матнакаш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матнакаш

Матнакаш (па-армянску: մատնաքաշ) — армянскі нацыянальны хлеб[1][2] з пшанічнай мукі розных гатункаў[3][4][5] у форме тоўстай авальнай ці круглай аладкі з элястычным буйнасітаватым мякішам і цьвёрдай скарынкай.

Працэс гатаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матнакаш выпякаецца з дражджавога цеста. Падчас гатаваньня цеста некалькі разоў абмінаюць і адстаўляюць, каб яно павялічылася ў аб’ёме ў некалькі разоў. На канчатковым этапе гатаваньня паверхню цеста змазваюць заваранай у вадзе мукою, расьцягваюць да атрыманьня аладкі круглай ці авальнай формы і пальцамі праводзяць замкнёную лінію, паралельную вонкаваму краю аладкі, і падоўжныя паралельныя лініі па цэнтры[6]. Сама назва «матнакаш» паходзіць ад армянскіх словаў «мат» — палец і «кашэл» — цягнуць, што можна перавесьці як «расьцягнуты пальцамі»[6].

Матнакаш выпякаюць і ў тонірахНагорным Карабаху, Сюнікскай вобласьці), і ў чарэневых печках (пур) (у Лорыйскай вобласьці, Тавушскай вобласьці). У адрозьненьне ад лавашу, які не губляе сваіх смакавых якасьцяў цягам працяглага часу, матнакаш можна захоўваць толькі некалькі дзён[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Irina Petrosian, David Underwood Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657
  2. ^ Похлёбкин В. Занимательная кулинария Праверана 2011-11-27 г. Архіўная копія ад 2012-09-05 г.
  3. ^ Хлеб из пшеничной муки, изделия булочные и сдобные
  4. ^ Хлеб из пшеничной муки первого сорта:
  5. ^ Национальные сорта хлеба
  6. ^ а б Irina Petrosian, David Underwood Armenian Food: Fact, Fiction & Folklore. — Lulu.com, 2006. — С. 35. — 252 с. — ISBN 1411698657
  7. ^ Сергей Александрович Арутюнов, Т. А Воронина Традиционная пища как выражение этнического самосознания. — "Наука,", 2001. — 289 с. — ISBN 1411698657