Марыё П’юза
| Марыё П’юза | |
| анг. Mario Puzo | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1920[1][2][3][…] |
| Памёр | 2 ліпеня 1999[1][2][3][…] (78 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Сужэнец | Эрыка П’юза[d] |
| Дзеці | Dorothy Ann Puzo[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | навэліст, сцэнарыст, пісьменьнік, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дыплямат |
| Гады творчасьці | 1955—1999 |
| Кірунак | раманіст, сцэнарыст, пісьменьнік |
| Жанр | дэтэктыў |
| Мова | ангельская[5] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| http://www.mariopuzo.com/ | |
Марыё П’юза (па-ангельску: Mario Puzo; 15 кастрычніка 1920 — 2 ліпеня 1999) — амэрыканскі пісьменьнік італьянскага паходжаньня, крытык, сцэнарыст і белетрыс.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і італьянскіх імігрантаў. Падчас Другой сусьветнай вайны служыў у частках ВВС ЗША ва Ўсходняй Азіі і Нямеччыне. Вучыўся ў Нью-Ёрскай Новай школе сацыяльных досьледаў і ў Калюмбійскім унівэрсытэце.
Прыкладна 20 гадоў працаваў у дзяржаўных установах ЗША і за граніцай. З 1963 году пачаў працаваць пазаштатным журналістам і зрабіўся прафэсійным літаратарам.
Першая кніга «Арэна сумраку» выйшла ў 1955 годзе. Дзеяньні раману адбываюцца ў пасьляваеннай Нямеччыне. У цэнтры сюжэту гісторыя каханьня амэрыканскага жаўнера Ўолтэра Москі, які чакаў на вяртаньне сваёй часткі дахаты, і нямецкай дзяўчыны Гэлы. Наступны раман «Шчасьлівая вандроўніца», выйшаў у 1965 годзе і прысьвячаўся нялёгкай долі італьянскіх мігрантаў у ЗША падчас Вялікай дэпрэсіі.
Вядомасьць пісьменьніку прынёс выдадзены ў 1969 годзе раман «Хросны бацька» пра асновы і законы гонару італьянскай мафіі, карупцыю, гвалтоўнага і шляхетнага гангстэра дона Карлеонэ. У 1970-я раман зрабіўся бэстсэлерам. У 1972 годзе паводле раману быў зьняты фільм, сцэнар да якога напісаў сам П’юза.
Памёр літаратар ад сардэчнай недастатковасьці ў сваёй хаце ў Бэй-Шоры, Лонг-Айлэнд.
Ягоны раман «Амэрта» быў выдадзены ў 2000 годзе пасьля сьмерці, а раман — «Сям’я» (надрукаваны ў 2001 годзе) — скончыла Кэрал Джына, удава пісьменьніка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Mario Puzo // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- 1 2 Mario Puzo // filmportal.de — 2005.
- 1 2 Mario Puzo // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ↑ Puzo, Mario, 1920-1999 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
- Памерлі 2 ліпеня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку (штат)
- Пахаваныя ў Нью-Ёрку
- Ляўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы адаптаваны сцэнар
- Марыё П’юза
- Літаратары ЗША
- Сцэнарысты ЗША
- Ляўрэаты прэміі «Залаты Глёбус»
- Памерлі ад сэрцавай няздатнасьці