Перайсьці да зьместу

Марыя Юзэфа фон Габсбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марыя Юзэфа»)
Марыя Юзэфа фон Габсбург
Maria Josepha von Habsburg
Партрэт аўтарства П’етра Антоніё Ратары, 1755
Партрэт аўтарства П’етра Антоніё Ратары, 1755

Герб Габсбургаў
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1734 — 1757
ПапярэднікКатажына Апалінская
Наступнікне было
княгіня-электарка Саксоніі
1733 — 1757
ПапярэднікКрыстына Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
НаступнікМарыя Антонія Вітэльсбах
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 8 сьнежня 1699
Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя
Памерла 17 лістапада 1757 (57 гадоў)
Дрэздэн, Курфюрства Саксонія
Пахаваная
Род Габсбургі
Бацькі Ёзэф І Габсбург
Амалія Вільгельміна фон Браўншвайг-Каленбэрг
Муж Аўгуст Прыгожы
Дзеці Фрыдрых Аўгуст, Ёзэф, Фрыдрых Крыстыян, Марыя Амалія Крыстына, Марыя Маргарэта, Марыя Ганна Сафія, Франц Ксавэр, Марыя Жазэфа, Карл Крыстыян Ёзэф, Марыя Крыстына Ганна, Марыя Элізабэта Апалёнія, Альбэрт Казімір Аўгуст, Клемэнс Вэнцэслаў Вэтын, Марыя Кунігунда Дарота
Рэлігія каталіцтва

Марыя Юзэфа фон Габсбург (па-нямецку: Maria Josepha von Habsburg, па-польску: Maria Józefa Habsburżanka; 8 сьнежня 1699, Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя — 17 лістапада 1757, Дрэздэн, Курфюрства Саксонія) — эрцгерцагіня аўстрыйская, каралева польская, вялікая княгіня літоўская, княгіня-электарка саксонская, жонка Аўгуста ІІІ Прыгожага. З дому Габсбургаў.

Была дачкой нямецкага імпэратара Ёзэфа І Габсбурга й Амаліі Вільгельміны фон Браўншвайг-Каленбэрг. Лічылася спакаеміцай свайго дзядзькі імпэратара Карла VI, але пасьля нараджэньня ў таго дачкі Марыі Тэрэзы пазбавілася гэтага права.

У 1703 Аўгуст II Моцны, бацька Аўгуста ІІІ, прыбыў у Вену з прапановай шлюбу Марыі Юзэфы зь ягоным 7-гадовым сынам, аднак гэтаму перашкодзіла лютэранства малога Аўгуста. Аднак перашкода зьнікла ў 1712, калі Аўгуст прыняў каталіцтва.

Шлюб паміж Марыяй Юзэфай і Аўгустам адбыўся 20 жніўня 1719. Каранаваная на сталец Рэчы Паспалітае 20 студзеня 1734. Ад 1740 спрабавала зрабіць мужа нямецкім імпэратарам, для чаго намагалася стварыць хаўрус супраць Прусіі. З пачаткам Сямігадовае вайны у адрозьненьне ад мужа засталася ў акупаваным прусакамі Дрэздэне, дзе памерла ад апалектычнага ўдару. Пахаваная там у Касьцёле Сьвятое Тройцы.

Была вельмі рэлігійнай, шмат дапамагала езуітам. Перадавала кляштарам і касьцёлам шматлікія каштоўнасьці. Ахвяравала айцам паўлінам рэліквяр і рэнэсансавы крыж.

Марыя Юзэфа разам з мужам мела 14 дзяцей:

  1. Фрыдрых Аўгуст (1720—1721);
  2. Ёзэф (1721—1728);
  3. Фрыдрых Крыстыян (1722—1763), курфюрст Саксоніі;
  4. Марыя Амалія Крыстына (1724—1760), жонка Карляса ІІІ Гішпанскага;
  5. Марыя Маргарэта (1727—1734);
  6. Марыя Ганна Сафія (1728—1797), жонка курфюрста БаварыіМаксыміліяна III;
  7. Франц Ксавэр (1730—1806), рэгент Саксоніі;
  8. Марыя Жазэфа (1731—1767), жонка дафіна Францыі Люі, маці Люі XVI;
  9. Карл Крыстыян Ёзэф (1733—1796), князь Курляндыі;
  10. Марыя Крыстына Ганна (1735—1782), абатка Рэмірэмонскага кляштару;
  11. Марыя Элізабэта Апалёнія (1736—1818);
  12. Альбэрт Казімір Аўгуст (1738—1822);
  13. Клемэнс Вэнцэслаў Вэтын (1739—1812), арцыбіскуп Трыру;
  14. Марыя Кунігунда Дарота (1740—1826), абатка Торну й Эсэну.

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1733 з нагоды яе дня народзінаў Ёган Сэбастыян Бах склаў кантату Tönet, ihr Pauken! Erschallet, Trompeten! (Загучалі б яе літаўры! зазьвінелі б трубы!).

Папярэднік:
Катажына Апалінская
каралева Польшчы й вялікая княгіня літоўская
1734 — 1757
Пераемнік:
-
Папярэднік:
Крыстыяна Эбэргардына фон Брандэнбург-Байройт
княгіня-электарка Саксоніі
1733 — 1757
Пераемнік:
Марыя Антонія Вітэльсбах