Перайсьці да зьместу

Марыя Тэрлікоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Тэрлікоўская
Maria Terlikowska
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Marcin Terebesz
Нарадзілася 1 красавіка 1920
Пружана
Памерла 1 сакавіка 1990 (69 гадоў)
Варшава
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці дзіцячая пісьменьніца, пісьменьніца, паэтка, кінасцэнарыстка
Жанр літаратура для дзяцей і моладзі, паэзія
Мова польская
Значныя творы Кухня, поўная цудаў

Мары́я Тэрліко́ўская (па-польску: Maria Terlikowska), псэўданім Марцін Тэрэбэш (1 красавіка 1920, Пружана — 1 сакавіка 1990, Варшава) — польская дзіцячая пісьменьніца, паэтка, сцэнарыстка анімацыйных фільмаў, аўтарка радыёпастановаў і тэлеперадачаў.

Па сканчэньні школы вывучала права ў Варшаўскім унівэрсытэце.

Працавала журналісткай у „Rzeczpospolita“, „Dzienniku Bałtyckim”. З 1949 року працавала ў часопісе „Gromada“ (з 1952 — газэта „Gromada — Rolnik Polski“). Тут пад псэўданімам Марцін Тэрэбэш публікавала свае артыкулы для дарослых чытачоў.

З 1950 року стала супрацоўнічаць зь дзіцячай прэсаю. Публікавалася на старонках „Misia“, „Świerszczyka“, „Płomyczka“, „Płomyka“, „Jutrzenki“, у выданьнях польскай дыяспары. Агулам у прэсе выйшлі каля 200 пераважна вершаваных ейных твораў для дзяцей. За пэрыяд 1952—1988 рокаў выйшлі больш за 30 ілюстраваных кніг для малых, а таксама празаічныя творы для старэйшых дзяцей.

У сьпеўніках „Nasza orkiestra“ (1960) і „Moja piosenka“ (1961) выйшлі песьні для дзяцей. Была таксама аўтаркай радыёпастановаў і тэлевізійных спэктакляў для дашкольнікаў і шкаляроў.

Пісала сцэнары да кароткамэтражных фільмаў і калыханак.

  • Awantura o lemura (1956)
  • Chodzi mucha po globusie (1963)
  • Czarodziejskie trójkąty (1964)
  • Cześć, Balbina (1973)
  • Drzewo do samego nieba (1975)
  • Dwa koty i pies trzeci (1978)
  • Dzień Agatki
  • Fajka kapitana Pykpyka (1962)
  • Kolorowe koła (1964)
  • Kuchnia pełna cudów (1977)
  • Kuchnia z niespodzianką (1980)
  • Malowana awantura (1968)
  • Nikt się nie trzęsie (1980)
  • O przygodzie w Krzywogrodzie (1962)
  • Pan Zefirek szuka słońca (1968)
  • Przygody kropli wody (1965)
  • Sami ogrodnicy (1981)
  • Ten z piegami i tamten z nosem (1974)
  • Trzy po trzy z petitem (1979)
  • W pogoni za kwadratem (1970)