Марыя Тарасевіч
Марыя Тарасевіч | |
Колер валасоў | брунэтка |
---|---|
www.tarasevich.ru |
Мары́я Тарасе́віч — беларуская фотамадэль, джазавая сьпявачка, тэлевядучая[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 28 жніўня ў горадзе Менску. Скончыла менскую школу з музычным ухілам па клясе скрыпкі і фартэпіяна, Вышэйшую музычную вучэльню імя Гнесіных (эстраднае аддзяленьне па клясе вакалу). З 1993 працавала ў МКС Біг Бэнд пад кіраваньнем Анатоля Крола. У 1994 удзельнічала ў міжнародным джазавым фэсьце Монтрэ’94 (Швайцарыя), музычным фэсьце ў Парыжы, зьнялася ў дакумэнтальна-мастацкім фільме «Вандраваньне ў стылі джаз». У 1995 працавала ў гурце «Эдэм».
У 1996 годзе стала першай «Дзяўчынай году» («Playmate году») расейскага Playboy. У 1998—2000 супрацоўнічала зь мілянскай агенцыяй First — Франка Баталія. Як мадэль рэклямавала калекцыі Жана-Поля Гацье, Givanchy, Paco Rabanne, Chanel, Armani. А гэтак жа стала тварам лініі жаночага адзеньня Bussato.
З 2000 пачынае актыўна супрацоўнічаць з саксафаністам Ігарам Бутманам. Увосень 2002 году пачала працаваць на канале REN-TV. Яна стала аўтарам і вядучай новага ток-шоў пад назовам «Апошні халасьцяк». Ад сакавіку 2005 году на тэлеканале «Домашний» вяла праграму для бацькоў «Дзіцячая». Ад жніўня 2007 ёсьць прадусаркай і арганізатаркай свайго новага праекту: «Джазавыя вечары з Марыяй Тарасевіч».
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Черный шелк (па-беларуску: Чорны шоўк) (1997, EXTRAPHONE)
- Ты (2003)
- Moondance (2007)
Складанкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- В джазе только девушки (па-беларуску: У джазе толькі дзяўчыны) (1996)
- Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2 (2011), трэк «Сонейка»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Іна Студзінская. (2017-03-28) Як беларуска трапіла на вокладку Playboy і пазнаёмілася зь легендарным заснавальнікам часопіса (бел.). Свабода. Праверана 2019-07-02 г. Архіўная копія ад 2019-07-02 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)