Марыя Маліцкая
Марыя Маліцкая | |
Maria Malicka | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 9 траўня 1900 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кракаў |
Дата сьмерці | 30 верасьня 1992 |
Месца сьмерці | Кракаў |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Польшча |
Занятак | акторка |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0539536 |
Марыя Маліцкая (па-польску: Maria Malicka 9 траўня 1900, Кракаў — 30 верасьня 1992, Кракаў) — польская акторка тэатру і кіно.
У міжваенны час выступала ў кракаўскіх і варшаўскіх тэатрах. Падчас нямецкай акупацыі спачатку працавала, як афіцыянтка, а пасьля ў калябарацыйным Тэатры камэдыі (1941—1944). За гэта і цесныя сувязі зь немцамі была пакараная Аб’яднаньнем артыстаў польскіх сцэнаў (ZASP) забаронаю выступаць на сталічных сцэнах.
пасьля вайны выступала ў Шчэціне, Бельску, Лодзі, а ад 1957 году да пэнсіі ў 1971 ізноў ў Тэатры імя Юліўша Славацкага ў Кракаве.
Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1927 — Магіла невядомага салдата — Нэлі, дачка Лазоўскага
- 1927 — Кліч мора — Ганка
- 1928 — Дзікунка — Іта, дачка Крушынскага
- 1929 — Шляхам ганьбы — Марыся Журкуўна
- 1930 — Янка Мызыка (фільм) — сьпявачка Ева Карэцкая
- 1930 — Вецер з мора — Тэрэза
- 1931 — Спакушаная — Лена
- 1931 — Небясьпечны рай — Альма
- 1936 — Пан Твардоўскі — матка Твардоўскага
- 1966 — Бар’ер — прыбіральшчыца
- 1980 — Клік Клак — Карнэлія
- 1980 — Сапраўны нявінны твар дзіцяці — Пані Брамсан
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Марыя Маліцкая ў базе filmweb.pl
- Марыя Маліцкая ў базе filmpolski.pl
- Маліцкая ў базе Filmoteki Narodowej «Nitrofilm»