Марын Лё Пэн
Выгляд
| Марын Лё Пэн | |
| па-француску: Marine Le Pen | |
Марын Лё Пэн у 2017 годзе | |
| Старшыня партыі Нацыянальны фронт | |
|---|---|
| 1 студзеня 2011 году — цяперашні час | |
| Папярэднік | Жан-Мары Лё Пэн |
| Дэпутат Эўрапарляманту | |
| 14 ліпеня 2009 году — цяперашні час | |
| Дэпутат Эўрапарляманту | |
| 20 ліпеня 2004 году — 13 ліпеня 2009 году | |
| Рэгіянальная дарадчыца Нор-Па-дэ-Кале | |
| 15 сакавіка 1998 году — 28 сакавіка 2004 году | |
| Рэгіянальная дарадчыца Іль-дэ-Франс | |
| 28 сакавіка 2004 году — 21 сакавіка 2010 году | |
| Муніцыпальная дарадчыца Энэн-Бамон | |
| 28 сакавіка 2008 году — 24 лютага 2011 году | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 5 жніўня 1968 (58 гадоў) Нёі-сюр-Сэн, О-дэ-Сэн, Францыя |
| Партыя | Народны фронт |
| Адукацыя | вышэйшая, правазнаўца |
| Сужэнец | Люі Алё |
| Дзеці | Jehanne Chauffroy[d], Mathilde Chauffroy[d] і Louis Chauffroy[d] |
| Бацька | Жан-Мары Лё Пэн |
| Маці | П’ерэт Лялян |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | mlafrance.fr (фр.) |
Мары́н Лё Пэн (па-француску: Marine Le Pen, імя пры нараджэньні — Мар’ён Ан Пэрын Лё Пэн, па-француску: Marion Anne Perrine Le Pen; нарадзілася 5 жніўня 1968 году, Нёі-сюр-Сэн, О-дэ-Сэн, Францыя) — францускі палітык. Дачка францускага палітыка-нацыяналіста Жана-Мары Лё Пэна. Старшыня партыі «Нацыянальны фронт» (з 16 студзеня 2011 году). Была кандыдатам ад сваёй партыі на пасаду прэзыдэнта Францыі на выбарах 2012 году, заняўшы трэцяе месца ў першым туры.
У 1991 годзе (па іншых зьвестках, у 1990-м) скончыла Ўнівэрсытэт Пантэон-Асас са ступеньню магістра права, а на наступны год атрымала дадатковую ступень магістра карнага права. У 1992 годзе яна атрымала сэртыфікат юрыста й да 1998 году працавала адвакатам у Парыжы.