Марфатактыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марфатактыка — частка марфэмікі, якая апісвае фармальныя сродкі марфалягічнай сыстэмы мовы, іх узаемаадносіны, дапушчальныя тыпы марфэмаў, структуры слоў, спалучальнасьць ў слове марфэмаў розных часьцінаў мовы.

Сутнасьць марфатактыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Словаўтваральныя марфэмы ў сінтагматычным радзе праяўляюць розную здольнасьць аб’дноўвацца зь іншымі марфэмамі, г.зн. не ўсякая марфэма можа спалучацца зь любой іншай марфэмай. Кожнай марфэме ўласьцівая своеасаблівая выбіральнасьць. Афіксы спалучаюцца толькі з пэўнымі ўтваральнымі асновамі або пэўным тыпам утваральных асноў, а ўтваральныя асновы або тыпы ўтваральных асноў – толькі з пэўнымі афіксамі.

Паколькі магчымасьці словаўтваральных марфэмаў выбіраць суседнія марфэмы неаднолькавыя, гавораць пра розную ступень валентнасьці той ці іншай марфэмы, г.зн. яе спалучальнай здольнасьці.

Валентнасьць словаўтваральнай марфэмы залежыць ад рознага роду абмежаваньняў, якія накладвае моўная сыстэма на спалучальнасьць марфэм. Гэтыя абмежаваньні, што дзейнічаюць пры аб’яднаньні словаўтваральных марфэмаў у слове, і абумоўліваюць іх паводзіны, інакш кажучы, іх марфатактыку пры ўтварэньні рознага тыпу вытворных словаў.

Марфатактыка займаецца вывучэньнем валентнасьці (спалучальнай здольнасьці) словаўтваральных марфэмаў.

Абмежаваньні пры спалучальнасьці марфэмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэмантычныя абмежаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праяўляюцца ў немагчымасьці таго ці іншага афікса спалучацца з асновамі розных часьцінаў мовы. Выбіральнасьць многіх афіксаў абмяжоўваецца толькі асновамі асобных часьцінаў мовы, значыць кожная часьціна мовы мае сваю ўласную сыстэму словаўтваральных афіксаў.

Стылістычныя абмежаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выкліканыя тым, што словаўтваральныя марфэмы, як і словы, могуць мець пэўную стылістычную афарбоўку і таму не спалучаюцца з асновамі, рэзка адрознымі ад іх у стылістычных адносінах.

Лексычныя абмежаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абумоўленыя тым, што далучэньне словаўтваральнага афікса да ўтваральнай асновы можа стварыць амонім або выклікаць іншыя зьявы, якія не адпавядаюць лексычнай сыстэме мовы (Напрыклад, нельга ад асобы мужчынскага роду "пілёт" утварыць асобу жаночага роду "пілётка", бо ўжо ёсьць такая назва галаўнога ўбору).

Словаўтваральныя абмежаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заключаюцца ў тым, што ня ўсякія вытворныя асновы могуць служыць у якасьці ўтваральных асноў.

Фармальныя абмежаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякаюць з таго, што па законах беларускай мовы на граніцах марфэмаў ня ўсе фанэмы могуць свабодна спалучацца. Гэтыя абмежаваньні ў спалучэньні марфэмаў вывучае марфаналёгія.

Глядзі таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Шакун Л.М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П.П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.