Мармуровая пячора
Мармуровая пячора (па-ўкраінску: Мармурова печера, па-крымскататарску: Mermer qobası, Мермер къобасы) — пячора ў Крыме, на польным плято горнага масіву Чатыр-Даг, папулярны турыстычны аб’ект.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1987 годзе недалёка ад пячор Бін-Баш-Коба (Тысячагадовая) і Суўк-Коба (Халодная) была знойдзна[1] пячора са складанай сыстэмай заляў і галерэй. Новую пячору, уваход у якую знаходзіўся на вышыні 920 мэтраў над узроўнем мора, назвалі Мармуровай (напачатку яе таксама называлі «Аўганка»). Пасьля навуковых дасьледаваньняў былі арганізаваныя экскурсійныя маршруты — пракладзеныя бэтонныя сьцяжынкі, усталяваныя поручні, праведзена асьвятленьне. Пячора Мармуровая была адчыненая для наведваньня ў 1989 годзе.
Экскурсійныя маршруты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наведвальнікаў сустракаюць вялікія залі з рэдкімі відамі крышталяў. Даўжыня абсталяваных экскурсійных маршрутаў складае каля паўтара кілямэтру. Працягласьць усіх вядомых заляў — больш за 2 кілямэтры, а глыбіня — 60 мэтраў.
Маршрут пачынаецца з галерэі Казак. Яна багатая сталактытамі і сталагмітамі. Пазьней наведвальнікі трапляюць у «Тыгровую залю», «Залю перабудовы» (Авальную залю), «Залю надзеі», «Люстравую залю» і шмат іншых.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ дзякуючы касьмічнай праграме Буран https://web.archive.org/web/20120111095227/http://kik-sssr.narod.ru/24_Rodnikovoe.htm
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мармуровая пячора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Мармуровыя пячоры на мапе Google
- Пячора Мармуровая (Крым, Украіна). Уваходзіла ў пяцёрку найпрыгажэйшых абсталяваных пячор сьвету.
- Мармуровая пячора
- Мармуровая пячора на інтэрактыўнай мапе Крыму. Фота