Чатыр-Даг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чатыр-Даг
Чатыр-Даг
Вышыня 577 м н. у. м.
Краіна Украіна
Месцазнаходжаньне Крым
Горная сыстэма Крымскія горы
Найвышэйшы пункт Эклізі-Бурун
Геаграфічныя каардынаты 44°46′00″ пн. ш. 34°17′30″ у. д. / 44.766667° пн. ш. 34.29167° у. д. / 44.766667; 34.29167Каардынаты: 44°46′00″ пн. ш. 34°17′30″ у. д. / 44.766667° пн. ш. 34.29167° у. д. / 44.766667; 34.29167
Чатыр-Даг на мапе Ўкраіны
Чатыр-Даг
Чатыр-Даг
Чатыр-Даг

Чатыр-Да́г[1] (па-ўкраінску: Чатир-Даг, па-крымскататарску: Çatır Dağ, Чатыр Дагъ) — горны масыў (яйла), знаходзіцца ў паўднёвай частцы Крымскага паўвостраву, у 10 км ад мора, пяты па вышыні ў Крыму.

Належыць да галоўнай грады Крымскіх гор. Раней не буў так аддалены ад асноўнай грады, вылучыўся ў выніку эрозіі ад Бабугану рэкамі Улу-Узень і Альма, ад Дэмэрджы і Субаткаен яйлы ракой Ангара. Складаецца з горнага і дольнага плято (яйлы). На горным плято знаходзяцца дзьве вяршыні: усходняя — Ангар-Бурун (1453 м) і заходняя — Эклізі-Бурун (1527 м). Працягласьць плоскаўзвышша з поўначы на поўдзень — 10 км, шырыня з захаду на ўсход — каля 4 км.

Эклізі-Бурун — самая высокая (1527 м) вяршыня плято Чатыр-Даг

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасная назва мае крымататарскае паходжаньне: па-крымскататарску: Çatır Dağ перакладаецца як «Шацёр-гара» (çatır — шацёр, намёт, dağ — гара). Вядома таксама ранейшае, грэцкая назва «Трапезунт» (ад па-старажытнагрэцку: Τραπεζοῦς ὄρος — «Стольная/сталовая гара»).

Краявід горнага плято з дольнага
Краявід горнага плято з дольнага

У літаратуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верш "Чатыр-Даг" у цыкле «Крымскіх санэтаў» на польскай мове напісаў Адам Міцкевіч. На беларускую мову яго пераклалі Ірына Багдановіч і Хведар Жычка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Выкарыстоўваецца таксама напісаньне разам Чатырдаг..