Перайсьці да зьместу

Марк Асьвяцімскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марк Асьвяцімскі
Марк Аляксандравіч Асьвяцімскі
Род дзейнасьці палітык
Дата нараджэньня 24 красавіка 1886
Месца нараджэньня Слуцак
Дата сьмерці 10 лістапада 1938 (52 гады)
Месца сьмерці Гомель
Занятак палітык

Марк Аляксандравіч Асьвяці́мскі (24 красавіка 1886, Слуцак10 лістапада 1938, Гомель, НКУС) — беларускі палітычны дзеяч.

Удзельнік зьездаў прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных партыяў і арганізацыяў у сакавіку і ліпіне 1917 году. Адзін з кіраўнікоў Слуцкай павятовай міліцыі пры мясцовым камісарыяце Часовага ўраду. Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917 году ў Менску. Быў адным з кіраўнікоў Беларускага нацыянальнага камітэту ў 1918.

Да 1918 году ў расейскай партыі эсэраў. У 1919—1920 гадах сябра ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПСР), у 1919—1924 гадах старшыня яе Слуцкага камітэту, чалец культурна-асьветнага таварыства «Папараць-кветка» ў Слуцку.

У 1920 годзе сябра Беларускай рады Случчыны, узначальваў вярбовачны пункт Беларускай вайсковай камісіі ў Слуцку. У 1919 і 1921 гадах арыштоўваўся ВЧК.

У 1924 годзе адышоў ад палітычнай дзейнасьці. У 1930-я гг. працаваў эканамістам Гомельскага тлушчакамбінату.

11 лютага 1938 году арыштаваны, 1 лістапада 1938 году асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.

Рэабілітаваны 13 ліпеня 1960 году.