Маркіза дэ Пампадур
Маркіза дэ Пампадур | |
| Дата нараджэньня | 29 сьнежня 1721[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 15 красавіка 1764[2][3][4][…] (42 гады) |
| Месца сьмерці |
|
| Прычына сьмерці | сухоты |
| Занятак | гаспадыня літаратурнага салёну, палітык, фрэйліна, royal mistress |
| Бацька | François Poisson[d] або Лёнарман дэ Турнэм[d] |
| Маці | Мадлен дэ Ля Мот[d][5] |
| Дзеці | Александрына Лё Нарман д’Этуаль[d][5] |
Жа́нна Антуанэ́та Пуасо́н, маркі́за дэ Пампаду́р (па-француску: Jeanne Antoinette Poisson, Marquise de Pompadour; 29 сьнежня 1721 году — 15 красавіка 1764 году) — француская шляхцянка і сябра францускага суду. Яна была афіцыйнай галоўнай каханкай караля Людовіка XV з 1745 па 1751 гады і заставалася ўплывовай фігурай пры каралеўскім двары па сваю сьмерць[6]. Пампадур кіравала графікам караля і была каштоўным памочнікам і дарадцам, не зважаючы на сваё слабое здароўе і шматлікіх палітычных ворагаў. Яна забясьпечыла дзеля сабе і сваякам шляхецкія тытулы, стварыла сетку прыхільнікаў. Яна асабліва дбала аб падтрымцы каралевы Марыі Ляшчынскай. 8 лютага 1756 году маркіза дэ Пампадур была названая трынаццатай фрэйлінай каралевы, пасада, якая лічылася самай прэстыжнай пры двары[7]. Пампадур была галоўным заступнікам архітэктуры і дэкаратыўнага мастацтва, асабліва фарфору. Яна была заступніцай філёзафаў эпохі Асьветніцтва, у тым ліку і Вальтэра.
Некаторыя крытыкі адзначаюць ейны дрэнны ўплыў на францускую палітыку, але гісторыкі больш прыхільныя да яе, падкрэсліваючы ейныя посьпехі як заступніцы мастацтваў і абароны францускага гонару[8]. Гісторык мастацтва Мэліса Гайд сьцьвярджае, што крытыкі Пампадур кіраваліся страхамі з нагоды згортваньня сацыяльных і гендэрных герархіяў, бо Пампадур была жанчынай зь неарыстакратычнае сям’і[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Madame de Pompadour (нід.)
- 1 2 Mitford N. Jeanne-Antoinette Poisson, marquise de Pompadour // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Lundy D. R. Jeanne Antoinette Poisson, Marquise de Pompadour // The Peerage (анг.)
- ↑ Jeanne Antoinette d'Étiolles de Pompadour // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ↑ Eleanor Herman (2011). «Sex with Kings: 500 Years of Adultery, Power, Rivalry, and Revenge». New York: Barnes and Noble. — С. 45.
- ↑ Algrant, Christine Pevitt (2002). «Madame de Pompadour Mistree of France». New York: Grove Press. — С. 9—13.
- ↑ James A. Moncure (1992). ed. «Research Guide to European Historical Biography: 1450–present» (vol 4). 4:1646–53.
- ↑ Hyde, Melissa (2000). «The "Makeup" of the Marquise: Boucher's Portrait of Pompadour at Her Toilette». The Art Bulletin. 82 (3): 453–475. doi:10.2307/3051397.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Працы Пампадур на праекце Гутэнбэрг. (анг.)
- Маркіза дэ Пампадур. Encyclopædia Britannica. (анг.)