Маргіта Фігулі
Маргіта Фігулі | |
Margita Figuli | |
Маргіта Фігулі (1937) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Маргіта Фігулява |
Псэўданімы | Morena, Oľga Morena |
Нарадзілася | 2 кастрычніка 1909[1][2] Вышні Кубін |
Памерла | 27 сакавіка 1995[1][2] (85 гадоў) Браціслава |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладніца |
Мова | славацкая |
Узнагароды | |
Ма́ргіта Фі́гулі (па-славацку: Margita Figuli), у дзявоцтве Маргіта Фі́гулява, у шлюбе Маргіта Шу́страва (славац. Margita Šustrová; 2 кастрычніка 1909, Вышні Кубін, Аўстра-Вугоршчына — 27 сакавіка 1995, Браціслава, Славаччына) — славацкая пісьменьніца, перакладніца. Псэўданімы: Марэна, Вольга Марэна.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маргіта Фігулі нарадзілася ў тагачаснай Аўстра-Вугорскай імпэрыі ў вёсцы Вышні Кубін. У 1924 року скончыла гімназію ў Долным Кубіне, у 1928 — Гандлёвую акадэмію ў Банскай Бістрыцы і пачала працаваць сакратаркай у браціслаўскім Татра-банку.
Пачала наведваць заняткі музыкай па клясе фартэпіяна ў кансэрваторыі, займацца пісьменьніцкай дзейнасьцю, апублікавала першыя вершы.
Першыя навэлі Маргіты Фігулі былі апублікаваныя ў «Календары» Татра-банку, у часопісах «Славацкія погляды», «Жывена», «Элан». У 1941 Маргіта апублікавала антываенны аповед «Сталёвая птушка», за які была звольненая з банку. Ад гэтага моманту яна цалкам прысьвяціла сябе літаратурнай дзейнасьці.
Раманы «Бабілён» і «Тройка мшарых» былі перакладзеныя на дзясяткі моваў сьвету.
Маргіта Фігулі сканала ў Браціславе, пахаваная на могілкаў у «Салаўінай даліне».
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бабілён (1943)
- Тройка мшарых (1940)
- Зузана
- Арыядніна нітка (1964)
- Віхура ў нас (1974)
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kto bol kto v histórii Banskej Bystrice 1255—2000 / Ed. Klimová Anna, Némethová Mária a kol. — Banská Bystrica: Štátna vedecká knižnica, 2002. — 289 с. — ISBN 8085169622
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маргіта Фігулі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Жыцьцяпіс (славацк.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ а б Margita Figuli // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1909 годзе
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Пахаваныя на Славіччым удальлі
- Народныя артысты Чэхаславаччыны
- Славацкія літаратаркі
- Славацкія паэты
- Славацкія дзіцячыя літаратары
- Славацкія перакладчыкі
- Заслужаныя артысты Чэхаславаччыны
- Нарадзіліся ў Аўстра-Вугоршчыне
- Нарадзіліся ў Жылінскім краі
- Памерлі ў Браціславе