Маратха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Маратха
मराठा साम्राज्य
[[Імпэрыя Вялікіх Маголаў|]] [[Файл:Fictional flag of the Mughal Empire.svg|30px|border]]
1674—1820 [[Файл:British Raj Red Ensign.svg|border|30пкс]] [[Брытанская Індыя|]]
Сьцяг Маратха
(Сьцяг)
Месцазнаходжаньне Маратха

Дзяржава маратхаў у пэрыяд росквіту.

Афіцыйная мова Маратхі
Сталіца Райгад, Пуна
Форма кіраваньня Манархія
Гісторыя
 • Стварэньне дзяржавы
 • Уваходжаньне ў склад Брытанскай Індыі

21 красавіка 1674
21 верасьня 1820
Плошча
 • агульная

2 800 000 км² км²
Насельніцтва
 • агульнае

150 000 000 чел. (1700)

Маратха, альбо Маратхская імпэрыя ці Маратхская канфэдэрацыя (मराठा साम्राज्य) — буйная індуістская дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратхамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штату Махараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад.

Пачынальна з кіраваньня ўнукаў Шываджы ў маратхскай дзяржаве нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасьць ад пэшвы (першага міністра) аб’яўляюць намесьнікі Бэрара (з цэнтрам у Нагпуре) і Малвы (з цэнтрам у Індауре). У 1720-я і 1730-я гады маратхскія валадарствы ператвараюцца ў кааліцыю маратхскіх княстваў, ці ледзь не найдужэйшым зь якіх становіцца Гваліяр.

У 1761 годзе маратхскія ўладары патрывалі зруйнавальную паразу пад Паніпатам ад аўганскіх войскаў Ахмад-Шаха Дурані. У новай палітычнай сытуацыі маратхскія князі прыняліся за перадзел сваіх валадарстваў: гваліярсій раджа заняў Дэлі, а кіраўнік Малвы прысвоіў частку Раджастхана і Пэнджаба.

Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індская кампанія. Падчас трох англа-маратхскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратхаз Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індзкае кампаніі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Маратхасховішча мультымэдыйных матэрыялаў