Мараканская Мэсэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мараканская Мэсэта

Мараканская Мэсэта — агульная назва высокіх раўнінаў і плято на паўночным-захадзе Марока, якія знаходзяцца паміж узьбярэжжам Атлянтычнага акіяна на захадзе і хрыбтамі Высокі і Сярэдні Атлас на ўсходзе. З поўначы разьмяшчаецца хрыбет Эр-Рыф. Сярэдняя вышыня нагор’я расьце ўступамі ад узьбярэжжа да гор ў межах 400—1600 м.

Мараканская Мэсэта складаецца ападкавымі адкладамі, якія перакрываюць старажытны падмурак. Па плято працякаюць самыя паўнаводныя рэкі МагрыбуУм-эр-Рбія і Тэнсіфт.

Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. На поўначы растуць дубовыя лясы, на поўдні знаходзіцца паўпустыня.

Самы буйны горад — Мэкнэс.