Маніфэст 22 студзеня
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Маніфэст 22 студзеня (па-польску: Manifest Tymczasowego Rządu Narodowego) — маніфэст выданы 22 студзеня 1863 ў Варшаве Цэнтральным нацыянальным камітэтам, які абвесьціў пачатак паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маніфэст абвяшчаў, што Цэнтральны нацыянальны камітэт прымае на сябе паўнамоцтвы Часовага Нацыянальнага Ўраду. Заклікае грамадзян былой Рэчы Паспалітай (палякаў, украінцаў, беларусаў, літоўцаў і жыдоў) ўзьняцца на барацьбу за аднаўленьне дзяржавы ў межах 1772, і ўзброенаму супрацьстаяньню Расейскай імпэрыі. Было задэкляравана абяцаньне надзяліць 3 моргамі (каля 2 дзесяцін) зямлі безьзямельных сялянаў, якія са зброяй у руках падтрымаюць паўстаньне.
Ацэнкі ў гістарыяграфіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У навуковай літаратуры замацаваліся высновы пра тое, што паўстаньне 1863 г. па складу ўдзельнікаў было пераважна шляхецкім, а па зьместу праграмы — буржуазна-дэмакратычным, што рэвалюцыйныя дэмакраты з прычыны сваей слабасьці не змаглі павесьці за сабою сялянскія масы і вымушаныя былі падпарадкоўвацца шляхецкім рэвалюцыянэрам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Stefan Kieniewicz Powstanie styczniowe, Warszawa 1972; ISBN 83-01-03652-4.
- Біч М. Паўстаньне 1863—1864 гг. Кастусь Каліноўскі. // Гістарычны Альманах. — 2002. — №6
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |