Мансон
Мансон | |||||
гішп. Monzón | |||||
| |||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Арагон | ||||
Правінцыя: | Уэска | ||||
Кіраўнік: | Rosa Maria Lanau Morancho[d] | ||||
Плошча: | 155,01 км² | ||||
Вышыня: | 273 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 17 115 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 110,41 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +35 974 | ||||
Паштовы індэкс: | 22400 | ||||
Нумарны знак: | HU | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 41°54′0″ пн. ш. 0°11′0″ у. д. / 41.9° пн. ш. 0.18333° у. д.Каардынаты: 41°54′0″ пн. ш. 0°11′0″ у. д. / 41.9° пн. ш. 0.18333° у. д. | ||||
Мансон | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.monzon.es/ |
Мансо́н (па-гішпанску: Monzón) — горад у паўночна-ўсходняй Гішпаніі. Уваходзіць у склад аўтаномнай супольнасьці Арагону. Мансон займае плошчу 155,01 км², колькасьць насельніцтва складае каля 17 000 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мансон характэрны тым, што зьвязаны зь дзейнасьцю тампліераў, а таксама зьяўляўся парлямэнцкім цэнтрам у каралеўстве Арагоне, паміж XII і XVII стагодзьдзямі. Справа ў тым, што розныя часткі каралеўства мелі свае законы й парлямэнты, але часьцяком зьбіраліся сумесныя пасяджэньні гэтак званым «агульным парлямэнтам», Мансон, як раз, быў важным перавалачным пунктам паміж Сарагосай і Барсэлёнай, таму было звычайным месцам для такіх сустрэчаў.
У мясоцвым замку ў 1109 годзе Урака Кастыльская выйшла замуж за свайго другога мужа Альфонса I, нягледзячы на пярэчаньні царквы. Хаймэ I Заваёўнік правёў частку свайго юнацтва ў Мансоне, пасьля таго, як ягоны бацька Пэдра II Каталік, памёр у бітве пры Мюрэ ў 1213 годзе, то бок Хаймэ знаходзіўся пад апекай тампліераў у Мансоне.
Кардынал Рышэльё і Гаспар дэ Гусман Аліварэс падпісалі тут у 1626 годзе дамову, якая сканчвала канфлікт вакол Вальтэліны.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хаакін Коста (1846—1911), палітык
- Канчыта Мартынэс (1972), тэнісыстка
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мансон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |