Манганцавая кісьля
Выгляд
Манганцавая кісьля[1] — моцны, нестабільны, неарганічны квас фіялетава-чырвонага колеру з хімічнаю формулаю HMnO4. У чыстым выглядзе ня вылучаны, але сустракаецца ў выглядзе рашчынаў. Солі манганцавага квасу маюць назоў пэрманганаты. Аніён MnO4- афарбоўвае солі ў малінава-фіялетавы колер. Самым вядомым вытворным ад манганцавага квасу злучэньнем ёсьць пэрманганат калю (манганцоўка).