Манастыр Сьвятога Антонія
Манастыр сьвятога Антонія | |
Інфармацыя пра | |
---|---|
Канфэсія | Копцкая праваслаўная царква |
Заснаваны | 356 |
Людзі | |
Заснавальнік(і) | Антоні Вялікі |
Месцазнаходжаньне | |
Разьмяшчэньне | Эгіпет |
Каардынаты | 28°55′26″ пн. ш. 32°21′0″ у. д. / 28.92389° пн. ш. 32.35° у. д.Каардынаты: 28°55′26″ пн. ш. 32°21′0″ у. д. / 28.92389° пн. ш. 32.35° у. д. |
Публічны доступ | так |
Манастыр сьвятога Антонія |
Манасты́р сьвято́га Анто́нія (Deir Mar Antonios) — найстаражытнейшы хрысьціянскі манастыр Эгіпту. Знаходзіцца на поўдні мугафазы Суэц у Арабійскай пустэльні, належыць Копцкай праваслаўнай царкве.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэтых месцах у скальным гроце вышэй за манастыр вёў аскетычны адасоблены лад жыцьця й памёр бацька манаства — сьвяты Антоні Вялікі. Стагодзьдзем пазьней грэцкі навуковец Анастас напісаў «Жыцьцё Сьвятога Антонія». Пасьля скону сьвятога месца ягонай адзіноты стала зьбіраць шматлікіх паломнікаў з Сырыі, Этыёпіі, Эгіпту й іншых краінаў.
Першыя пабудовы манастыра былі закладзены ў III стагодзьдзі. У VI стагодзьдзі ў манастыр Сьвятога Антонія з-за сталых набегаў бэдуінаў пачалі перасяляцца манахі з Вадзі-Натрун. У XI стагодзьдзі манастыр быў разрабаваны й разбураны арабамі, але быў адноўлены коптамі праз сто гадоў. У Сярэднявеччы манастыр падоўгу стаяў закінутым, безь дзьвярэй, насельнікаў было ўсяго некалькі.
Царква сьвятога Антонія, якая знаходзіцца ля паўднёвых сьценаў манастыра, была пабудавана ў XVI стагодзьдзі. На захад ад яе разьмешчаны храм Сьвятых Апосталаў. У гэтай царкве захавалася фрэска X стагодзьдзя з выявай арханёлаў Міхаіла й Гаўрыіла, а ў ейнай невялікі капэле фрэскі XI—XIII стагодзьдзяў з выявамі першых Александрыйскіх патрыярхаў: эвангеліста Марка, Пятра, Апанаса, Тэафіла, Кірылы і іншых.
У цяперашні час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літургія зьдзяйсьняецца ў храме сьвятога Марка, пабудаваным у XVIII стагодзьдзі. Як і ў манастырах Вадзі-Натрун, у манастыры сьвятога Антонія захоўваюцца старажытныя рукапісы (1700 манускрыптаў) з тэкстамі пераважна на копцкай і арабскай мовах.
Месцам сталага пілігрымства зьяўляецца пячора сьвятога Антонія, разьмешчаная вышэй манастыра на вышыні 276 м ці 680 м над узроўнем Чырвонага мора.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ed., Bolman, Elizabeth. 2002. Monastic visions : wall paintings in the Monastery of St. Antony at the Red Sea. Cairo, Egypt: American Research Center in Egypt.
- Meinardus, Otto Friedrich August. 1989. Monks and Monasteries of the Egyptian Deserts. Cairo, Egypt: The American University in Cairo Press.
- Evetts, B.T.A. (Trans.) Abu Salih the Armenian. 2002. The Churches and Monasteries of Egypt and Some Neighboring Countries. Gorgias Press.
- Dalrymple, William. 1998. From the holy mountain : A journey among the Christians of the middle east. New York: H. Holt.
- Dunn, Marilyn. 2000. The emergence of monasticism : From the desert fathers to the early Middle Ages. Oxford, UK; Malden, Mass.: Blackwell Publishers.
- Gabra, Gawdat, Hany N. Takla, Saint Mark Foundation., and Saint Shenouda the Archimandrite Coptic Society. 2008. Christianity and monasticism in upper Egypt.
- McClellan, Michael W., and Otto Friedrich August Meinardus. 1998. Monasticism in Egypt : Images and words of the desert fathers. Cairo, Egypt: American University in Cairo Press.