Перайсьці да зьместу

Малінаўка (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Малінаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Скавышкі
Вусьце Друць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 16 км
Плошча басэйну 109 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰
Асноўныя прытокі
Левыя Хвашчоўка

Малі́наўка, Крыва́я — рака ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 109 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.

Пачынаецца за 1,5 км на поўнач ад вёскі Скавышкі, вусьце на паўднёвай ускраіне места Талачына. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 8 км (ад вытоку да паўднёвай ускраіны вёскі Лісоўшчына)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 237
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 237