Малпа-дыяна
Выгляд
| Малпа-дыяна | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Прыматы |
| Сямейства | Мартышкавыя |
| Род | Мартышкі |
| Від | Малпа-дыяна |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Cercopithecus diana | |
| Арэал | |
Малпа-дыяна (па-лацінску: Cercopithecus diana) — сысун з роду мартышак.
Пражываньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыве ў вільготных, старых трапічных лясох Заходняй Афрыкі (Сьера-Леонэ, Гана).
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Поўсьць кароткая, густая і мяккая, афарбоўка чорная ці цёмна-шэрая. Барада, шыя і грудзі крэмава-белыя. Даўжыня цела да 35—45 см. Маса цела 4—7 кг.
Жыцьцядзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У асноўным існуе на дрэвах, зрэдку спускаецца на зямлю. Харчуецца расьлінамі і дробнымі зьвярамі. Жыве ў статках, у які ўваходзяць ад некалькіх да трыццаці асобаў. Статак складаецца з аднаго самца, некалькіх самак і іх дзяцей. Цяжарнасьць доўжыцца 5 месяцаў, саміца даглядае дзетак пасьля нараджэньня 6 месяцаў. Дыяны жывуць каля 20 гадоў.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Mały słownik zoologiczny: ssaki. — Warszawa: Wiedza Powszechna, 1978.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Kennedy, K. (1999) Cercopithecus diana (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 2 студзеня 2009 г.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Малпа-дыяна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў