Перайсьці да зьместу

Малатарня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Машына для абмалачэньня зерня 1881 году.

Малата́рня — машына альбо асобная ейная частка для выдаленьня зерня ці насеньня зь сельскагаспадарчых культур. Першай малатарняй, ужытай у сельскагаспадарчых мэтах, было прыспасабленьне шатляндзкага машынабудаўніка Эндру Майкле, якое аддзяляла зерне ад сьцябла і каласкоў.

Цэп для абмалоткі зерня.

На працягу стагодзьдзяў зерне звычайна аддзялялася ўручную пры дапамозе цэпаў, што зьяўлялася дастаткова працаёмкім працэсам. Мэханізацыя гэтага працэса паступова паклала канец ручной апрацоўцы зерневых культур.

Часткова вынікам зьяўленьня машынаў для абмалачэньня зерня стаў Бунт Сўінга ў Вялікабрытаніі. Зацяжныя войны, вялікія падаткі і нізкі зарабатак прымусілі сялян ў рэшце рэшт узьняцца на барацьбу ў 1830 годзе. Гэтыя сяляне сталі беспрацоўнымі на некалькі год у выніку шырокага ўжываньня і распаўсюджаньня малатарных машынаў.

Існуюць малатарні для малацьбы збожжа, лёну, канапель, кукурузы і іншых. Паводле канструкцыі малатарні бываюць простыя (толькі абмалочваюць) і складаныя (абмалочваюць, ачышчаюць і сартуюць зерне). У льно-, каноплеўборачных і збожжавых камбайнах малатрані — асобныя апараты, якія працуюць зладжана зь іншымі мэханізмамі.