Цэп


Цэп — найпрасьцейшая драўляная прылада для малацьбы збожжа.[1]
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- гладка выструганая палка — цапільна
- (даўжыня — 1,25-2 мэтры, дыямэтар — 2,5-4 сантымэтры)
- біч
- (даўжыня — 45-95 сантымэтраў, дыямэтар — 3,5-5 сантымэтраў)
Гэтыя часткі рухома злучаных паміж сабой.
Цапільна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Цапільна рабілі зь лёкькіх пародаў дрэва (хвоя, ляшчына).
Біч[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Звычайна біч быў круглы (на Поўдні сустракаўся чатырохсьценны) з патаўшчэньнем на канцы.
Біч рабілі з цьвёрдых пародаў дрэў (дуб, граб і йнш.)
Спосабы мацаваньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- гужавы, альбо гужыкам — паўночныя, паўднёва-ўсходнія, усходнія, цэнтральныя, радзей заходнія раёны
- з дапамогай адной ці дзьвюма капіцамі — паўднёва-ўсходнія, паўднёва-заходнія й цэнтральныя раёны
- пятліцавы — сустракаўся ў Паўднёва-Заходнім Палесьсі
- хамуцікам — паўднёва-ўсходнія, цэнтральныя, радзей усходнія раёны
Прыказкі й прымаўкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Брахаць - ня цэпам махаць
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя. Рэдкал.: І. П. Шамякін і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 526 с (Артыкул А. Ф. Літвіновіч)