Макс Фрыбэрг
Макс Фрыбэрг | ||
---|---|---|
Рост | 179 см[1] | |
Вага | 89 кг | |
Пазыцыя | скрайні нападнік, нападнік | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 20 лістапада 1992[1] (32 гады) | |
Месца нараджэньня | ||
Клюб | Фрэлюнда | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 143, 2011 Анагайм Дакс | |
Гульнявая кар’ера | 2009 — цяпер |
Макс Фрыбэрг (па-швэдзку: Max Friberg; нар. 20 лістапада 1992 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Фрэлюнда». У 2011 годзе быў абраны на драфце НХЛ у пятым раўндзе клюбам «Анагайм Дакс» пад агульным нумарам 143.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першымі клюбамі гульца былі «Шэўдэ» і «Тымра». Свой першы гол у швэдзкай хакейнай лігі здабыў 19 лістапада 2011 году ў швэдары «Тымра» ў матчы супраць «Лінчэпінгу», закінуўшы шайбу ў браму Фрэдрык Норэны. Пасьля драфту НХЛ адразу ўзгодніў трохгадовы кантракт з «Анагайм Дакс»[2], але гуляў пераважна ў фарм-клюбе «Норфалк Эдміралз».
Пагадзіўшыся на двухгадовае падаўжэньне дамовы перад сэзонам 2015—2016 гадоў, 7 студзеня 2016 году Фрыбэрг быў нечакана абменены «Дакс» у «Манрэаль Канадыенз» на Дастына Такарскі[3]. Пры гэтым нападнік спаборнічаў толькі ў складзе фарм-клюбу з АХЛ «Сэнт-Джонз Айскапс». У траўні 2017 году вярнуўся на радзіму, далучыўшыся да «Фрэлюнды» на ўмовах трохгадовага кантракту. У 2019 годзе поруч з клюбам стаў чэмпіёнам краіны, пасьля чаго працягнуў супрацу з клюбам.