Максім Мірны
| Макс Мірны | |
| | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Пражывае ў | Брэдэнтан, Флорыда, ЗША |
| Нарадзіўся |
6 ліпеня 1977 (48 гадоў) Менск, Беларусь |
| Рост | 192 см |
| Вага | 90 кг |
| Пачатак кар’еры | 1996 |
| Канец кар’еры | 29 лістапада 2018 |
| Працоўная рука | правая |
| Прызавыя грошы | $10 247 720 |
| Адзіночны разрад | |
| Матчаў | 239–240 |
| Тытулаў | 1 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 18 (18 жніўня 2003) |
| Турніры Вялікага шлему | |
| Аўстралія | 3-і раўнд (2000, 2006) |
| Францыя | 2-і раўнд (1999, 2006) |
| Ўімбэлдан | 4-ы раўнд (2003, 2005, 2006) |
| ЗША | Чвэрцьфінал (2002) |
| Асноўныя турніры | |
| Алімпіяда | Чвэрцьфінал (2000) |
| Парны разрад | |
| Матчаў | 426-202 |
| Тытулаў | 47 |
| Найвышэйшы рэйтынг | 1 (9 чэрвеня 2003) |
| Турніры Вялікага шлему ў пары | |
| Аўстралія | фіналіст (2007) |
| Францыя | чэмпіён (2005, 2006, 2011, 2012) |
| Ўімбэлдан | фіналіст (2003) |
| ЗША | чэмпіён (2000, 2002) |
| Асноўныя турніры ў пары | |
| Алімпіяда | чэмпіён (2012) |
| Макс Мірны ў Вікісховішчы | |
Максім Мірны (нарадзіўся 6 ліпеня 1977 году, Менск, БССР) — беларускі тэнісіст, добра зарэкамэндаваўшы сябе ў парным разрадзе. За надзвычай моцную падачу і агрэсіўную гульню з частымі выхадамі да сеткі Макс Мірны мае мянушку Зьвер (па-ангельску: Beast). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2001). Разам зь сям’ёй пражывае ў Брэдэнтане, які месьціцца ў штаце Флорыда, ЗША.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Як і Натальля Зьверава (беларуская тэнісная зорка 1980-х і першай паловы 1990-х), Макс Мірны найбольш пасьпяхова выступае ў парным разрадзе. На пачатак 2005 году Максім Мірны мае на сваім ліку чатыры перамогі ў турнірах «вялікага шлему» (Grand Slam): дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (у 2000 годзе зь Лейтанам Г’юітам і ў 2002 годзе з Магешам Бгупаці) і дзьве перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Roland Garros у 2005 ды 2006 годзе разам са швэдам Юнасам Б’ёркманам.
Асаблівую вядомасьць у Беларусі Макс Мірны набыў пасьля пасьпяховага выступу ў Кубку Дэвіса ў 2004 годзе, калі каманда Беларусі, дзякуючы намаганьням Макса Мірнага і Уладзімера Валчкова дасягнула паўфіналу. З 2011 году выступае ў пары з канадцам Даніелем Нэстарам, разам зь якім стаў пераможцам Ралян Гаросу ў парным разрадзе ў 2011 і 2012 гадох. У пары зь Вікторыяй Азаранка заваяваў золата на Алімпіядзе 2012 году ў міксце, атрымаўшы перамогу ў фінале ў матчы супраць гаспадароў корту Эндзі Марэя і Лаўры Робсан.
У 2013 годзе разам з Андрэа Главачкавай выйграў адкрыты чэмпіянат ЗША у міксце[1].
Прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году ў пары з Аляксандрам Бурым, дзе яны саступілі ў першым раўндзе.
Факты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Максім пяць гадоў навучаўся на факультэце міжнародных адносінаў БДУ па спэцыяльнасьці міжнароднае права, атрымаўшы пасьля заканчэньня дыплём юрыста.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Максім Мірны (анг.) на сайце Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія тэнісісты
- Беларускія тэнісісты і тэнісісткі на Алімпійскіх гульнях
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Тэнісісты і тэнісісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году