Макс Кэнэдзі Гортан
Макс Кэнэдзі Гортан | |
29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951 (67 гадоў) | |
Месца нараджэньня |
|
---|---|
Месца сьмерці | |
Макс Кэнэдзі Гортан (па-ангельску: Max Kennedy Horton; 29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951) — брытанскі адмірал флёту, падводнік, у Першую сусьветную вайну камандзір падводнай лодкі E9, падчас Другой сусьветнай вайны — камандаваў падводнымі сіламі Вялікабрытаніі, затым займаў пасаду камандуючага Заходнімі падыходамі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па традыцыі брытанскіх марскіх сем’яў, паступіў на флёт у юным узросьце: 15 верасьня 1898 году, у якасьці кадэта на HMS Britannia (Дартмут). У 1903 годзе атрымаў першае афіцэрскае званьне сублейтэнанта, што адпавядае малодшаму лейтэнанту.
17 лістапада 1942 году Гортан быў прызначаны галоўнакамандуючым Заходнімі падыходамі. Відавочна, у самыя цяжкія месяцы бітвы за Атлянтыку Кабінэт вырашыў, што змагацца з падводнікамі павінен падводнік, прычым найвядомейшы. Пры ім канвоям пачалі надаваць так званыя групы падтрымкі, ня злучаныя ордэрам: па істоце, супрацьлодкавыя пошукава-ўдарныя групы. Маючы больш волі манэўру, яны маглі правяраць магчымыя кантакты і перасьледваць выяўленыя лодкі. Трэба нагадаць, што такая мера стала магчымая з павелічэньнем ліку супрацьлодкавых караблёў. Яшчэ ў 1941 годзе яна была б проста нязьдзейсная. Макс Гортан, як і яго папярэднік, сэр Пэрсі Нобл, лічыцца адным з творцаў перамогі над нямецкімі падводнымі лодкамі.
У 1945 годзе ён па ўласным жаданьні выйшаў у адстаўку. У рапарце ён паказаў чыньнік: «каб даць дарогу маладым афіцэрам». Ужо ў адстаўцы быў узнагароджаны Вялікім крыжом ордэна Лазьні і цырыманіяльнай пасадай герольда Ордэна (па-ангельску: King of Arms of the Order of the Bath).
Падчас Другой сусьветнай вайны ўзброены траўлер Каралеўскага флёта насіў імя HMS Commander Horton.