Супрацьлодкавы карабель
Выгляд
Супрацьлодкавы карабель — ваенны карабель, прызначаны для барацьбы з падводнымі лодкамі, як правіла, адначасова здольны змагацца і з паветранымі мэтамі.
Клясыфікацыя супрацьлодкавых караблёў па іх памеры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У залежнасьці ад памераў бывае аднаго з наступных клясаў:
- Супрацьлодкавы авіяносец — авіяносец сярэдняга ці малога водазмяшчэньня, прызначаны для выяўленьня і зьнішчэньня падводных лодак сіламі спэцыялізаванай супрацьлодкавай авіяцыі.
- Супрацьлодкавы крэйсэр — буйны супрацьлодкавы карабель, прызначаны для далёкіх паходаў з мэтамі пошуку і зьнішчэньня субмарын. Да супрацьлодкавых крэйсэраў належаць крэйсэры-верталётаносцы, якія ўвайшлі ў склад флятоў СССР, Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі ў 1960-х гадах.
- Эсмінец — унівэрсальны карабель, адной з задачаў якога зьяўляецца супрацьлодкавая абарона.
- Вялікі супрацьлодкавы карабель (СССР і Расея), Фрэгат (НАТО)
- Малы супрацьлодкавы карабель (СССР і Расея), Карвэт (НАТО)
- Паляўнічы за падводнымі лодкамі
- Супрацьлодкавы катэр
Таксама існуюць падводныя лодкі, спэцыялізаваныя для зьнішчэньня субмарын (напрыклад Праект 705 «Ліра»), аднак да супрацьлодкавых караблёў іх, як правіла, не адносяць.