Максім Яблонскі
| Максім Яблонскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 15 жніўня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 72 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Маладэчна-2018 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2016 | Смаргонь | 75 (3) |
| 2017—2024 | Нёман Горадня | 124 (10) |
| 2024 | → Смаргонь | 9 (0) |
| 2025 | Смаргонь | 20 (2) |
| 2026— | Маладэчна-2018 | |
| Зборныя | ||
| 2016—2018 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
Максі́м Ябло́нскі (нар. 15 жніўня 1996 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Маладэчна-2018».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец ДЮСШ гораду Смаргонь. Дарослую кар’еру пачаў у 2013 годзе ў першалігавім клюбе «Смаргонь», дзе неўзабаве стаў гульцом асноўнага складу. Паводле вынікаў сэзону 2015 году быў прызнаны найлепшым маладым гульцом каманды, а ў 2016 годзе — найлепшым гульцом клюба.
З пачатку 2017 году праходзіў прагляд у гарадзенскім «Нёмане» і ў сакавіку склаў кантракт з гэтым клюбам[3]. У першай палове сэзону 2017 году выступаў за дубль гарадзенцаў. У асноўнай камандзе дэбютаваў 5 ліпеня 2017 году ў матчы 1/16 фінала Кубка Беларусі супраць гомельскай СДЮШАР-8 (7:0), дзе адзначыўся голам і галявой перадачай. У Найвышэйшай лізе першы матч згуляў 12 жніўня 2017 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Слуцка» (2:1). У кастрычніку замацаваўся ў пачатковым складзе «Нёмана».
Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году падоўжыў кантракт з гарадзенцамі яшчэ на адзін год[4]. У сэзоне 2018 году замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у лістападзе не гуляў праз пашкоджаньні. У студзені 2019 году скдаў новы двухгадовы кантракт з клюбам[5]. Сэзон 2019 году пачынаў у першай адзінаццатцы дружыны, але пазьней шмат прапусьціў праз траўмы. У 2020 годзе пераважна выходзіў на замену, а ў сэзоне 2021 году часьцей зьяўляўся ў асноўным складзе. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Нёманам» яшчэ раз[6]. Ладную частку сэзону 2023 году прапусьціў праз траўмы. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[7]. У сакавіку 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8], але ў чэрвені быў адкліканы з арэнды і вярнуўся да табару гарадзенцаў[9]. Да канца сэзону ў кашулі гарадзенскай каманды ў Найвышэйшай лізе згуляў толькі тры няпоўныя матчы. У лютым 2025 году на сталай аснове вярнуўся ў «Смаргонь»[10]. У пачатку 2026 году стаў футбалістам «Маладэчна-2018»[11], якія вярнуліся ў Першую лігу пасьля году спаборніцтваў у элітным дывізіёне.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Македоніі (1:1).
Дасягненні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нёман | 2017 | Найвышэйшая ліга | 8 | 1 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 20 | 2 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Maksim Yablonski // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/415.html
- ↑ Максим Яблонский стал игроком "Немана" (рас.)
- ↑ "Неман" на год продлил контракт с Яблонским (рас.)
- ↑ "Неман" подписал новый 2-летний контракт с Максимом Яблонским (рас.)
- ↑ Максим Яблонский продлил соглашение с "Неманом" (рас.)
- ↑ Максим Яблонский остается в "Немане" (рас.)
- ↑ Полузащитник "Немана" ушел в аренду в "Сморгонь" (рас.)
- ↑ "Неман" решил отозвать из аренды Максима Яблонского (рас.)
- ↑ Яблонский вернулся в "Сморгонь" (рас.). Football.by (2025-02-13). Праверана 2025-03-05 г.
- ↑ Официально: Максим Яблонский — игрок "Молодечно" (рас.). Football.by (2026-02-06). Праверана 2026-02-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)