Мадэль OSI

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мадэль OSI (па-ангельску: Open Systems Interconnection model), ISO/IEC 7498-1 — стандартызаваная мадэль узаемадзеяньня ўнутры камунікацыйнай сыстэмы, разгледжаная ў перарэзе ўзроўняў абстракцыі. Пратаколы, што маюць сходныя паводзіны і ўласьцівасьці, падзеленыя на 7 узроўняў, дзе кожны вышэйшы, болей канкрэтызаваны, залежыць ад узроўню, болей абстрактнага, што палягае ніжэй. Падобная мадэль спрашчае разуменьне працы кампутарных сетак і палягчае распрацоўку новых пратаколаў.

Апісаньне ўзроўняў OSI[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэль OSI
Адзінка зьвестак Узровень Роля
Мэтавыя
ўзроўні
Зьвесткі 7. Прыкладны Доступ да сеціўных службаў
6. Прадстаўнічы Прадстаўленьне і шыфраваньне зьвестак, канвэртацыя зьвестак з
плятформазалежнага віду ў плятформанезалежны
5. Сэансавы Кіраваньне сэансамі злучэньняў паміж праграмамі
Сэгмэнты 4. Транспартны Злучэньне паміж канцавымі пунктамі, надзейнасьць злучэньня і кантроль плыні
Носьбітавыя
ўзроўні
Пакет/Зьвесткаграма 3. Сеткавы Вызначэньне шляхоў і лягічная адрасацыя
Кадар 2. Канальны Фізычная адрасацыя
Біт 1. Фізычны Перадача двайковых зьвестак праз носьбіты

Паводле рэкамэндацыі X.200 у мадэлі існуюць 7 узроўняў (пранумараваныя ад 1 да 7, зьнізу ўверх). Кожны аб’ект узроўню N+1 залежыць ад аб’екта ўзроўню N.

На кожным узроўні існуе ўласная мінімальная адзінка зьвестак для перадачы — блёк зьвестак пратаколу (анг. PDU, Protocol data unit). Блёк зьвестак сэврісу (анг. SDU, Service data unit) — набор зьвестак, які перадаецца з зыходнага ўзроўню ніжэй па мадэлі, які аднак яшчэ ня быў загорнуты ў блёк зьвестак пратаколу (PDU).

Узровень 1: фізычны ўзровень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узровень 2: канальны ўзровень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узровень 3: сеткавы ўзровень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узровень 4: транспартны ўзровень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узровень 5: сэансавы ўзровень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узровень 6: прадстаўнічы ўзровень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узровень 7: прыкладны ўзровень[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыкладны ўзровень у мадэлі OSI бліжэй за ўсіх палягае да карыстальніка. На гэтым узроўні пратаколы зьяўляюцца прамым інструмэнтам апраграмаваньня, зь якім узаемадзейнічае карыстальнік. Тым часам, самое гэтае апраграмаваньне ня ўключанае ў сфэру інтарэсаў OSI, таму і не разглядаецца ў мадэлі. Задачай пратаколаў прыкладнога ўзроўню зьяўляецца вызначэньне суб’екта для ўзаемадзеяньня, вызначэньне ягонай дасягальнасьці і ініцыяцыя злучэньня. Некаторыя з пратаколаў прыкладнога ўзроўню:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мадэль OSIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў