Мадам дэ Лявэрнь
| Мадам Лявэрнь | |
| Madame de Lauvergne | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | дамуазэль Ле Ру |
| Псэўданімы | Ленадарыда / Lénodaride |
| Нарадзілася | 1620 |
| Памерла | 167? |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | Паэтка, пісьменьніца |
| Кірунак | Прэцыёзная літаратура |
| Мова | Француская |
| Значныя творы | Recueil de poésies, 1680 |
Мадáм дэ Лявэрнь (франц. Madame de Lauvergne; вядомая як Ленадарыда; 1620 ― 167?) ― француская паэтка, прадстаўніца прэцыёзнай літаратуры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дзявочае прозьвішча ― Ле Ру. Існуе зусім мала інфармацыі пра паэтку Ле Ру, якая выдала дыхтоўны зборнік паэзіі пад імем Мадам дэ Лявэрнь.
«Слоўнік прэцыёзьніцаў» (франц. Le dictionnaire des Précieuses), апублікаваны ў 1660 г., распавядае пра яе: «Ленадарыда (пісьменьніцы-прэцыёзьніцы пераназывалі сябе імёнамі, запазычанымі з Антычнасьці) — удава-прэцыёзьніца, ва ўзросьце сарака гадоў»; такім чынам, яна павінна была нарадзіцца ў 1620 годзе[1].
Лесьбійка, мадам дэ Лявэрнь прызналася ў адным з сваіх санэтаў у каханьні да мадмуазэль Гадфруа ― «Санэт да мадмуазэль Гадфруа»[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адзіны зборнік твораў пісьменьніцы (выдадзены пасьля сьмерці ў 1680 годзе), які дайшоў да нашага часу, складаецца з элегіяў, паэмы, мадрыгалаў, празаічных партрэтаў, свайго роду кампазыцыяў, вельмі модных у той час. Тагачасныя крытыкі адзначаюць «сэнс, правільнасьць і густ» аўтаркі[3].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]• Recueil de poésies; C. Barbin, 1680[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Dictionnaire des précieuses, de Somaize et Livet; Hildesheim, 1856.
- ↑ Recueil de poésies; C. Barbin, 1680, p. 156.
- ↑ Viollet-le-Duc, Bibliothèque poétique, p. 574.
- ↑ Старонка Gallica, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k74569q/f1.item