Магнус Абэльвік Рэд
| Магнус Абэльвік Рэд | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 ліпеня 1997 (28 гадоў) | |
| Рост | 204 см | |
| Вага | 104 кг[1] | |
| Пазыцыя | гульнёвы | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пік Сэгед | |
| Нумар | 77 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| —2017 | Бакеляге[d] | |
| 2017—2023 | Фленсбург-Гандэвіт | |
| 2023—2024 | Кальстад | |
| 2024— | Пік Сэгед | |
| Зборныя | ||
| 2016— | Нарвэгія | |
Магнус Абэльвік Рэд (па-нарвэску: Magnus Abelvik Rød; нар. 7 ліпеня 1997 году) — нарвэскі гандбаліст вугорскага клюбу «Пік» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэд ёсьць выхаванцам клюбу «Бакеляге»[2]. За клюб дэбютаваў у 2013 годзе. У першым сваім матчы чэмпіянату Нарвэгіі, які ладзіўся 15 верасьня 2013 года, Магнус закінуў 4 мячы ў браму суперніка і зарабіў 1 папярэджаньне[3]. Усяго ў першым сэзоне Рэд згуляў 5 матчаў і закінуў у іх 6 мячоў. У сьнежні 2016 году гулец склаў трохгадовую дамову з клюбам «Фленсбург-Гандэвіт»[4][5]. Умовы кантракт прадугледжвалі пачатак выступаў за клюб з сэзону 2017—2018 гадоў. Дэбют нарвэжца прыпаў на 27 жніўня 2017 году, калі гандбаліст згуляў супраць клюбу ТуС. «Фленсбург-Гандэвіт» перамог зь лікам 37:23. 16 верасьня 2017 году Рэд дэбютаваў у матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць дацкага клюбу «Ольбарг»[6]. 23 верасьня ў матчы Лігі чэмпіёнаў ЭГФ супраць вугорскага «Вэспрэма» спартовец закінуў 2 мячы, а клюб саступіў зь лікам 28:27. З «Фленсбург-Гандэвітам» ён здабываў тытул чэмпіёна Нямеччыны ў 2018 і 2019 гадах. Па заканчэньні кантракту ўлетку 2023 году гулец вярнуўся дадому, склаўшы дамову з клюбам «Кальстад»[7]. Улетку 2024 году прыяднаўся да вугорскага клюбу «Пік»[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Olympedia (анг.) — 2006.
- ↑ «G18 — Junior Elite — Regionalt Landslag i NHF Region Øst». Fjellhammer IL.
- ↑ «Magnus Abelvik Rød, Bækkelaget Håndball Elite». Norsk Topphåndball.
- ↑ «Flensburg verpflichtet norwegisches Talent». Handballworld.
- ↑ «Magnus Rød: Das norwegische Talent». SG Flensburg-Handewitt.
- ↑ «2017/18 VELUX EHF Champions League / Match Details». European Handball Federation.
- ↑ «Kolstad henter hjem Sander Sagosen og en rekke toppspillere». Topphandball.no.
- ↑ «Magnus Rød verlässt Kolstad im Sommer». Handballworld.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Осьлё
- Гандбалісты клюбу «Пік» Сэгед
- Гандбалісты клюбу «Бакеляге» Осьлё
- Гандбалісты клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»
- Гандбалісты клюбу «Кальстад» Тронгэйм
- Гандбалісты зборнай Нарвэгіі
- Нарвэскія гандбалісты
- Нарвэскія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году