Перайсьці да зьместу

Магалейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Магалейка — маленькая торбачка, у якой носяць крэсіва, крэмень і цэру.

Магалейка ў літаратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Усе „агнявыя“ прылады дарослыя людзі насілі ў адмысловых скураных капшуках, магалейках, на паясах, зь левага боку. А магалейкі выраблялі з барановых машонак, каб яны не прапускалі ні дажджу, ні сьнегу, не мелі ніякіх швоў. Падлеткам насіць агнявыя прылады забаранялася. І вось, — які вялікі гонар! — я атрымаў ад бацькі магалейку тады, калі мне было восем гадоў», — Уладзімер Дубоўка.

  • Станкевіч, Я. (1990). Беларуска-расійскі (вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation. Ст. 662

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дубоўка, У. (1970-73?). Пялёсткі. Беларуская палічка (Knihi.com). Доступ: 4 чэрвеня 2023