Перайсьці да зьместу

Літоўскія браты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Літо́ўскія браты́ — рэфармацыйны рэлігійны рух на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (цяперашнія Беларусь і Летува) у XVI—XVII стагодзьдзях. Блізкія да руху польскіх братоў; прыкладам, Сымона Буднага традыцыйна адносяць да дзеячоў абодвух рухаў.

Літоўскія браты займалі антытрынітарную пазыцыю, прытрымліваючыся арыянскіх поглядаў, не прызнаючы боскасьць Хрыста і дагмату пра ўваскрэсеньне пасьля сьмерці.

Браты лічылі магчымым стварэньне царства Божага на зямлі, асуджалі прыгоннае права. У адрозьненьне ад польскіх братоў (сацыніянаў), літоўскія браты лічылі магчымым заняцьце грамадзкіх пасадаў і выкарыстаньне зброі. Супернікі братоў вінавацілі тых у эпікурэйстве і адмаўленьні неўміручасьці душы.

У 1582 року на Луклавіцкім арыянскім саборы Сымон Будны па абвінавачаньні сацыніянаў быў асуджаны як ерэтык.

  • Литовские братья. // Философская Энциклопедия. В 5-х т. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Ф. В. Константинова. 1960—1970.

З Філязофскай энцыкляпэдыі:

  • Малышевский И., Подложное письмо половца Ивана Смеры к великому князю Владимиру Святому, К., 1876.
  • Плисс В., Симон Будный и его сектантская и литературная деятельность в Литве и Западной Руси, «Христианское чтение», 1914, т. 242, ч. 1-2.
  • Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI — начала XIX века, Минск, 1962.
  • Kot S., Szymon Budny der grösste Häretiker Litauens im 16. Jahrhundert. // Studien zur älteren Geschichte Osteuropas, Tl I, Graz-Köln, 1956.
  • Украïнські письменники. Біо-бібліографіч. словник, т. 1, Кіеў, 1960, с. 223.