Перайсьці да зьместу

Ліст 42-х

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліст 42-х
адкрыты ліст
НазваПисьмо сорока двух Рэдагаваць
КраінаРасея Рэдагаваць
АдрасатУрад Расейскай Фэдэрацыі, Барыс Ельцын Рэдагаваць
Асноўная тэма творуКанстытуцыйны крызіс у Расеі (1992—1993) Рэдагаваць
Мова творурасейская мова Рэдагаваць
Дата5 кастрычніка 1993 Рэдагаваць
Дата публікацыі5 кастрычніка 1993 Рэдагаваць
Апублікаванае ўИзвестия Рэдагаваць

«Ліст сарака двух» — адкрыты зварот расейскіх пісьменьнікаў да суграмадзянаў з патрабаваньнямі да ўраду і прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, абнародаваны ў газэце «Известия» 5 кастрычніка 1993 году.

Сярод аўтараў звароту былі Юры Давыдаў і Рыма Казакова, Анатоль Прыстаўкін і Леў Разгон, а таксама Марыэта Чудакова, якіх папярэдне 15 верасьня запрашалі на сустрэчу зь Ельцыным. Пісьменьнікі ўхвалілі расстрэл Белага дома 3—4 кастрычніка Расейскай арміяй, які прадухіліў грамадзянскую вайну. Таксама яны заклікалі забараніць усе віды камуністычных аб'яднаньняў за заклікі да гвалту, прыпыніць да судовага разбору выпуск 4-х газэтаў і тэлепраграмы «600 сэкундаў», якія распальвалі нянавісьць, і прызнаць незаконнымі Вярхоўны Савет Расеі і ўтвораны ім Канстытуцыйны суд Расеі.

Сярод падпісантаў ліста таксама былі акадэмік Дзьмітры Ліхачоў і паэт Булат Акуджава, пісьменьнікі Рыгор Бакланаў і Даніл Гранін. Урэшце, ліст падпісалі народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў і беларускі пісьменьнік Алесь Адамовіч.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]