Ліпецкі трамвай
Выгляд
Ліпецкі трамвай | |
Трамвайная сыстэма | |
---|---|
Краіна | |
Горад | Ліпецк |
Дата адкрыцьця | 7 лістапада 1947 |
Інфраструктура | |
Шырыня каляіны | 1524-мілімэтровая каляіна[d] |
Статыстыка | |
Ліпецкі трамвай — сыстэма гарадзкога электрычнага трамвая ў горадзе Ліпецк (Расея). Адкрыты 7 лістапада 1947 году. Трамвайны рух эксплюатуецца муніцыпальным унітарным прадпрыемствам гарадзкога электратранспарту (МУП ГЭТ).
У чэрвені 2006 году існавалі 4 рэгулярныя маршруты. У горадзе працуе два трамвайныя дэпо, у 2002 годзе яны былі юрыдычна аб’яднаныя ў адзінае трамвайны дэпо. У горадзе эксплюатуюцца як вагоны расейскай вытворчасьці КТМ-5 і КТМ-8, так і чэскія Татра-Т6В5. Раней эксплюатаваліся вагоны Татр-Т4 і РВЗ-6.