Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?
Выгляд
«Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?» | |
Жанр | дакумэнтальны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Уладзімер Самойлаў |
Апэратар | Галіна Самойлава |
Дата выхаду | 24 верасьня 2008 (16 гадоў таму) |
Працягласьць | 30:00 |
Краіна | Беларусь |
Мова | беларуская |
«Лі́нія Ста́ліна: го́нар ці га́ньба?» (Беларусь, 2008) — дакумэнтальна-публіцыстычны фільм пра сапраўдную гісторыю комплексу «Лінія Сталіна».
Прэзэнтацыя 30-хвіліннага дакумэнтальна-публіцыстычнага фільму «Лінія Сталіна: гонар ці ганьба?» адбылася 24 верасьня 2008 году ў беларуска-нямецкай Гістарычнай майстэрні ў Менску.
У фільме прадстаўлены альтэрнатыўны дзяржаўнаму погляд на гісторыю і функцыі ўмацраёну. Аўтарам ідэі і рэжысэрам выступіў Уладзімер Самойлаў, апэратарам - Галіна Самойлава. Кансультантам фільму выступіў кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў.