Лінгвагуманітарны каледж
УА Лінгвагуманіта́рны кале́дж пры МДЛУ (па-расейску: УО «Лингвогуманитарный колледж» при МГЛУ) — беларуская сярэдняя спэцыяльная ўстанова адукацыі ў Менску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1983 годзе была заснаваная «Менская пэдагагічная вучэльня» № 2.
У 1993 годзе вучэльня была пераназваная ў «Менскі пэдагагічны коледж». А ў 1996 годзе ён становіцца «Менскім дзяржаўным пэдагагічным коледжам».
У 1998 годзе рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Менскі дзяржаўны пэдагагічны коледж» становіцца «Менскім дзяржаўным пэдагагічным коледжам №1».
У 2004 годзе ён становіцца «Пэдагагічным коледжам» УА МДЛУ, а з 2006 году - Лінгвагуманітарным коледжам пры УА МДЛУ.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спэцыяльнасьць | Кваліфікацыя | Падрабязьней |
---|---|---|
Замежная мова | Настаўнік | Ангельская і нямецкая мовы |
Дакумэнтазнаўства і дакумэнтацыйнае забесьпячэньне кіраваньня | Сакратар-рэфэрэнт | Зь веданьнем замежнай мовы |
Лінгвістычнае забесьпячэньне сацыякультурнай дзейнасьці | Арганізатар сацыякультурнай дзейнасьці | Зь веданьнем замежнай мовы |
Выпускнікі Лінгвагуманітарнага коледжу маюць права паступаць на скарочаныя тэрміны навучаньня ў МДЛУ на ўсе спэцыяльнасьці вышэйшай адукацыі ў адпаведнасьці з Парадкам прыёму ў МДЛУ.