Ляніякея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Галяктычная звышскупнасьць
Ляніякея
Звышскупнасьць Ляніякеі на поўнай мапе вядомага сусьвету
Звышскупнасьць Ляніякеі на поўнай мапе вядомага сусьвету
Мапа суседніх звышскупнасьцяў сусьвету, Ляніякея пазначаная жоўтым колерам
Мапа суседніх звышскупнасьцяў сусьвету, Ляніякея пазначаная жоўтым колерам
Зьвесткі назіраньня (эпоха J2000)
Сузор’е(-і) Паўднёвы Трыкутнік і Навугольнік (цэнтар)
Простае ўзьняцьцё 10г 32х
Схіленьне -4600°
(Вялікі Атрактар)
Найярчэйшы аб’ект Млечны Шлях
Колькасьць скупнасьцяў 300—500
Вялікая вось 520×106 св. г. (159 Мпк)
Чырвонае зрушша 0,0708 (цэнтар)
Адлегласьць
(спадарожная)
250×106 св. г. (77 Мпк)
Зьвязвальная маса 1×1017[1] М
Іншыя абазначэньні
Мясцовая звышскупнасьць, Звышскупнасьць Ляніякеі
Глядзіце таксама
галяктычныя групы і скупнасьці, сьпіс звышскупнасьцяў

Звышскупнасьць Ляніякея (таксама Ляніякея, мясцовая звышскупнасьць) — галяктычная звышскупнасьць, якая ўключае нашую галяктыку і яшчэ 100 000 суседніх галяктыкаў[2]. Апісаная ў верасьні 2014 року групай астраномаў Гавайскага і Ліёнскага ўнівэрсытэтаў і ўключыла ў сябе ранейшую мясцовую звышскупнасьць Панны[3][4][5][6].

Характарыстыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звышскопішча Ляніякея ўключае ў сябе прыкладна 100 000 галяктыкаў на працягу больш за 160 мэгапарсэкаў (520 мільёнаў сьветлавых гадоў). Прыблізная маса — 1017 сонечных масаў, ці сто тысячаў галяктыкаў, падобных да нашай, што амаль адпавядае масе звышскупнасьці Гадзіньніку. Ляніякея складае з чатырох частак, якія раней лічыліся асобнымі звышскупнасьцямі:

Найбольшымі галяктычнымі скупнасьцямі Ляніякеі ёсьць Панна, Гідра, Цэнтаўр, Эйбэл 3565, Эйбэл 3574, Эйбэл 3521, Печ, Эрыдан і Навугольнік. Агулам звышскупнасьць складаецца прыкладна з 300—500 вядомых скупнасьцяў і групаў галяктык, аднак сапраўдная іхняя колькасьць можа быць шмат большай, бо некаторыя зь іх перасякаюць Зоны ўніканьня, што практычна робіць немагчымым іх выяўленьне.

Звышскопішчы — найбольшыя аб’екты сусьвету, межы якіх вельмі складана вызначыць, асабліва знаходзячы ўнутры самога аб’екту. Дык каманда астраномаў з дапамогаю радыётэлескопаў апісвала рухі вялікай колькасьці суседніх галяктыкаў. Унутры дадзенай звышскупнасьці большасьць галяктыкаў рухаюцца ўнутар, да цэнтру масаў, які ў Ляніякеі мае назву Вялікага Атрактара і ўплывае на рух ня толькі мясцовай групы галяктыкаў з Млечным Шляхам, але й усіх іншых у звышскупнасьці. У адрозьненьне ад сваіх чатырох складовых частак, Ляніякея гравітацыйна не зьвязаная і ў пэрспэктыве будзе падзеленая цёмнай энэргіяй[5].

Ляніякея суседнічае са звышскупнасьцямі Шэплі, Гэркулеса, Валасоў Бэрэнікі і Пэрсэя-Рыбаў, аднак дакладныя граніцы між імі ня вызначаныя[4].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва laniakea у гавайскай мове азначае «бязьмерныя нябёсы» (lani — «нябёсы», akea — «агромністы», «невымерны»). Назву прапанаваў ад’юнкт-прафэсар гавайскай мовы Капіялянскага мясцовага коледжу Нава’а Напалеон, каб ушанаваць гонар палінэзійскіх навігатараў, якія з дапамогай арыентаваньня па небе хадзілі ў Ціхі акіян[3][7].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bliss, Laura (3 верасьня 2014) The Milky Way's 'City' Just Got a New Name(анг.) CityLab. The Atlantic Monthly Group. Праверана 14 лістапада 2017 г.
  2. ^ Ollie Gillman. The road map to the Universe: Pathways between our Milky Way and 100,000 other galaxies charted in 10-year quest by scientists(анг.) // DailyMail UK, 14 сакавіка 2015 г. Праверана 14 лістапада 2017 г.
  3. ^ а б National Radio Astronomy Observatory.. Newly identified galactic supercluster is home to the Milky Way(анг.) // ScienceDaily, 3 верасьня 2014 г. Праверана 14 лістапада 2017 г.
  4. ^ а б Klotz, Irene (3 верасьня 2014) New map shows Milky Way lives in Laniakea galaxy complex(анг.). Reuters. Праверана 14 лістапада 2017 г.
  5. ^ а б Elizabeth Gibney. Earth's new address: 'Solar System, Milky Way, Laniakea'(анг.) // Nature Праверана 14 лістапада 2017 г.
  6. ^ Douglas Quenqua. Giving the Milky Way a New Sense of Place(анг.) // New York Times, 3 верасьня 2014 г. Праверана 14 лістапада 2017 г.
  7. ^ Camille M. Carlisle. Laniakea: Our Home Supercluster(анг.) // Sky and Telescope, 3 верасьня 2014 г. Праверана 14 лістапада 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]