Перайсьці да зьместу

Лянжэрон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лянжэро́н — асноўны падоўжны апорны элемент каркасу, разьмешчаны ўздоўж канструкцыі (у раме аўтамабіля або трактара[1], уздоўж крыла або фюзэляжу(be) самалёта і верталёта[2], у чаўнах, вагонах, мастах і інш.) для замацаваньня частак, наданьня трываласьці і цьвёрдасьці[3]. Лянжэроны, якія праходзяць звычайна па ўсёй даўжыні каркасу, разам са стрынґэрамі выкарыстоўваюцца для фармаваньня структурных каркасаў[4]. Ад стрынґэра лянжэрон адрозьніваецца формай і большай плошчай папярочнага сячэньня. Калі вялікія нагрузкі, то могуць выкарыстоўвацца складовыя лянжэроны, складаныя зь некалькіх злучаных між сабой профіляў.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. «Убачыў упершыню і адразу загарэўся». Маладзечанцы распавядаюць пра першы аўтабой
  2. Верталёт У-12 (Мі-12). Непераўзыдзены шэдэўр(недаступная спасылка)
  3. Ланжэрон. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (Крапіва, 1977–1984)
  4. Longeron. The Free Dictionary. Праверана 2018-05-15 г.