Лямус (Гарадніца)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Лямус
| |
Лямус
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′11″ пн. ш. 23°50′09″ у. д. / 53.68639° пн. ш. 23.83583° у. д.Каардынаты: 53°41′11″ пн. ш. 23°50′09″ у. д. / 53.68639° пн. ш. 23.83583° у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Заснавальнік | Антоні Тызэнгаўз |
Дата заснаваньня | XVIII стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Лямус | |
Лямус на Вікісховішчы |
Лямус — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, на гістарычнай Лапенскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаваньне мураванага лямуса ў Горадні вялося ў другой палове XVIII ст. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза і прызначаўся пад склад дзеля мануфактурнай вытворчасьці.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку XX ст. будынак выкарыстоўваўся як начлежка.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 годзе будынак прыстасавалі пад жылы дом.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з мансардай, накрыты высокім вальмавым дахам. Усходні фасад сымэтрычны, зь невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сымэтрычна разьмеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха невялікія квадратныя і значна заглыбляюцца ў тоўшчу сьцяны. Вокны першага паверха нізкія прастакутныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя[1].
Мае нерэгулярную сыстэму ўнутранага пляну. Перакрыцьці, унутраныя перагародкі і вузкія 2-маршавая сходы з высокімі прыступкамі — драўляныя. Пачатковы інтэр’ер зьмяніўся[2].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Дзяржынскага, 1а
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 184.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 66.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000013 |