Перайсьці да зьместу

Лямус (Гарадніца)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Лямус
Лямус
Лямус
КраінаБеларусь
МестаГорадня
Каардынаты53°41′11″ пн. ш. 23°50′09″ у. д.HGЯO
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
ЗаснавальнікАнтоні Тызэнгаўз
Дата заснаваньняXVIII стагодзьдзе
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Лямус на мапе Беларусі
Лямус
Лямус
Лямус
Лямус на Вікісховішчы

Лямус — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, на гістарычнай Лапенскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гарадніца, 1789 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Будаваньне мураванага лямуса ў Горадні вялося ў другой палове XVIII ст. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза і прызначаўся пад склад дзеля мануфактурнай вытворчасьці.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У пачатку XX ст. будынак выкарыстоўваўся як начлежка.

У 1939 годзе будынак прыстасавалі пад жылы дом.

Помнік архітэктуры барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з мансардай, накрыты высокім вальмавым дахам. Усходні фасад сымэтрычны, зь невялікім рызалітам у цэнтры. Цэнтральныя часткі заходняга, паўночнага і паўднёвага фасадаў гладкія, з сымэтрычна разьмеркаванымі вокнамі. Вокны другога паверха невялікія квадратныя і значна заглыбляюцца ў тоўшчу сьцяны. Вокны першага паверха нізкія прастакутныя. Цагляныя коміны высокія, шматпрыступкавыя[1].

Мае нерэгулярную сыстэму ўнутранага пляну. Перакрыцьці, унутраныя перагародкі і вузкія 2-маршавая сходы з высокімі прыступкамі — драўляныя. Пачатковы інтэр’ер зьмяніўся[2].

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Дзяржынскага, 1а
  1. Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 184.
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 66.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000013