Перайсьці да зьместу

Ляганэлія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляганэлія
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелБілятэральныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
НадклясаБяссківічныя
КлясаТэлядонты
АтрадЛяганэліевападобныя
СямействаЛяганэліевыя
РодЛяганэлія
Бінамінальная намэнклятура
Loganellia

Ляганэлія (Loganellia) — вымерлы род бяссківічных рыбападобных, які існаваў з раньняга сылюру да раньняга дэвону. Шматлікія рэшткі ляганэліяў вэнлёцкага веку знойдзеныя ў сьвідравінах Астравецкага раёну. 1 Акрамя Беларусі, вядомы з адкладаў Летувы, Латвіі, Эстоніі, Швэцыі, Нарвэгіі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Грэнляндыі і Канады. Род налічвае больш за 10 відаў, сярод якіх з тэрыторыі Беларусі вядомыя Loganellia grossi і L. einari.

Галаўная луска круглая або авальная, цэнтральная частка паверхні кроны гладкая. Стасоўна высокая крона складалася з цэнтральнай рамбападобнай плоскай ці жолабападобнай часткі і вузейшых ды карацейшых рэбраў з бакоў. Пульпарнае паглыбленьне й адтуліна пульпарнага каналу разьмешчаныя ля задняга краю асновы. Дэнтынавыя канальцы стасоўна вузкія, разгалінаваныя, адкрываліся ў пульпарнае паглыбленьне, пульпарны канал ці на паверхні асновы. На тулаве луска падоўжаная, рамбападобная або клінападобная, у некаторых відаў без пульпарнага каналу, на месцы якога знаходзяцца больш шматлікія й шырокія дэнтынавыя канальцы.

Лічыцца, што ляганэлія зьяўлялася больш роднаснай сківічным, чым канадонты. Гэты род мог зьяўляцца першым, чыі дэнтальныя структуры былі набліжаныя да сучасных зубоў большасьці хрыбетных.

  • Ископаемые позвоночные России и сопредельных стран. Бесчелюстные и древние рыбы. М., 2004. — С. 23-29.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]