Лявон Целеш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Целеш.

Ляво́н Сьцяпа́навіч Це́леш (9 красавіка 1941, Мазыр, Палеская вобласьць, БССР) — краязнавец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Закончыў геаграфічны факультэт БДУ (1968). Працаваў ў Беларускім інстытуце па разьведцы і праектаваньні рамонту аўтамабільных дарог Міністэрства будаўніцтва і эксплюятацыі аўтамабільных дарог. Атрымаўшы пэнсію пераехаў у м. Койданаў Менскай вобласьці і пасяліўся ў раёне станцыі Койданава (вуліца Палявая). Піша пра вядомых людзей Беларусі (пераважна Койданава і Койданаўшчыны), складае беларускамоўныя крыжаванкі.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ад школы да гімназіі за стагоддзе: [аб гімназіі № 1 м. Дзяржынск] // Краязнаўчая газета. Снежань. (№ 48). 2007.
  • А была гара Святая… // Народная Воля № 61-62. 24 красавіка 2008.
  • Прыцягненне Бацькаўшчыны: выстава мастака, краязнаўцы і філякартыста Вячкі Целеша прысвечана 70-годдзю аўтара. // Голас Радзімы. № 27. 24 ліпеня 2008.
  • Дарога да храма: [аб Свята-Мікалаеўскай царкве вёскі Станькава Дзяржынскага раёна] // Краязнаўчая газета. Ліпень (№ 27) 2008.
  • Зямляк, майстра, патрыёт: [аб выстаўцы беларускага мастака Вячаслава Міхайлавіча Целеша, Мінск] // Краязнаўчая газета. Жнівень (№ 30) 2008.
  • Свята ў мястэчку Станькава: [аб адраджэньні Сьвята-Мікалаеўскай царквы] // Голас Радзімы. № 38. 9 кастрычніка 2008.
  • Апантаная Поўначчу, але…: [пра беларускага геолага Веру Вітальеўну Грэсь] // Краязнаўчая газета. Снежань (№ 47) 2008.
  • Браты Дыбоўскія: [пра ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863 г.] // Голас Радзімы. № 2. 22 студзеня 2009.
  • «Жыццё — Айчыне, гонар — нікому». [аб гісторыка-мастацкай выставе «Эмерык фон Гутэн-Чапскі на фоне эпохі», Менск] // Голас Радзімы. № 10. 19 сакавіка 2009.
  • Залатая восень пісьменніка: [да 75-годдзя Алеся Рыбака] // Краязнаўчая газета. Сакавік (№ 11) 2009.
  • Гэта не мабільны аператар…: [з гісторыі Дзяржынскага райаграсэрвіса (былой Койданаўскай МТС)] // Краязнаўчая газета. Сакавік (№ 12). 2009.
  • Першая МТС на Беларусі. // Беларускі гістарычны часопіс. № 2. 2010. С. 62-64.
  • Дзівосныя скарбы Наталлі Ермаловіч: [пра пэдагога Цэнтра народнай творчасьці ў Вялікім Сяле Дзяржынскага раёна] // Голас Радзімы. № 6. 17 лютага 2011.
  • Беларуская Пасіянарыя. [пра Лідзію Савік] // Народная воля. 28 лютага; 1 сакавіка 2011.
  • Спадчына Міхася Раманюка. // Новы час. 22 красавіка 2011.
  • Яго радзіма — Беларусь. [пра Івана Ласкова] // Новы час. 15 ліпеня 2011. С. 15.