Лябарыя лёгачная

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лабарыя лёгачная
Lobaria pulmonaria 010108c.jpg
Клясыфікацыя
Царства Грыбы
Аддзел Аскаміцэты
Кляса Леканораміцэты
Парадак Леканаральныя
Сямейства Лябарыевыя
Род Лябарыя
Бінамінальная намэнклятура
Lobaria pulmonaria

Лябарыя лёгачная (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.

Слаявіна шырынёй 10-30 см, буйналопасцевая з выемчата-абрубленымі краямі лопасьцяў. Верхняя паверхня слаявіны карычневая, часта зь зеленаватым або аліўкавым адценьнем, сеткавата-рабрыстая. Сарэдыі акруглыя, бугрыстыя, разьвіваюцца на рэбрах верхняга боку лопасьцяў або па іх краёх, часам прарастаюць у палачкападобныя ізыдыі. Ніжняя паверхня слаявіны карычняватая, з розным адценьнем; выпуклыя часткі звычайна голыя, а жалабкі паміж уздуцьцямі пакрытыя пушком і рызоідамі. Апатэцыі дыямэтрам 2-5 мм, разьвіваюцца не часта, разьмяшчаюцца на рэбрах або па краях лопасьцяў. Слаявіна ўтрымлівае арганічныя кісьлі. Размнажаецца вэгетатыўна і аскаспорамі.

Можа выкарыстоўвацца як араматычная расьліна, у народнай мэдыцыне — як сродак супраць лёгачных захворваньняў.

Commons-logo.svg Лябарыя лёгачнаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў