Лябарыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лябарыя
Lobaria pulmonaria 010108c.jpg
Лябарыя лёгачная
Клясыфікацыя
Царства Грыбы
Аддзел Аскаміцэты
Кляса Леканораміцэты
Парадак Леканаральныя
Сямейства Лябарыевыя
Род Лябарыя
Бінамінальная намэнклятура
Lobaria

Лябарыя лёгачная (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства лябарыевых.

Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўкуляў. На Беларусі сустракаюцца лябарыя лёгачная і лябарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.

Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопастцямі, дыямэтар 5-30 см. Зьверху — характэрны сеткавы малюнак, зьнізу — кароткія расьнічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2-10-вузавыя. Фікабіёнты з груп Trebouxia i Myrmecia.