Перайсьці да зьместу

Люмінафор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люмінафор
Агульныя
Клясыфікацыя
ChEBI 35197
Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі прыведзеныя для стандартных умоваў (25 °C, 100 кПа).

Люмінафо́р (ад лац. Lumen — сьвятло і грэц. Phoros — нясучы) — рэчыва, якое здольнае пераўтвараць энэргію, што яно паглынае, у сьветлавое выпраменьваньне (люмінесцыраваць).

Асноўныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па хімічнай прыродзе люмінафоры падзяляюцца на неарганічныя, большасьць зь якіх належыць да крышталяфосфараў, і арганічныя. Сьвячэньне неарганічных люмінафораў (крышталяфосфараў) абумоўленае ў большасьці выпадкаў прысутнасьцю пабочных катыёнаў, якія зьмяшчаюцца ў малых колькасьцях (да 0,001%).

Такія прымешкі (актыватары) звычайна зьяўляюцца катыёнамі мэталаў; напрыклад, сьвячэньне сульфида цынку актывуе катыёнам медзі. Неарганічныя люмінафоры ўжываюць у люмінясцэнтных лямпах, электронна-прамянёвых трубках, для вырабу рэнтгенаўскіх экранаў, служаць індыкатарамі радыяцыі і інш. Арганічныя люмінафоры (люмагены) прымяняюць для вырабу яркіх флюарэсцэнтных фарбаў, люмінесцыруючых матэрыялаў, выкарыстоўваюць у адчувальным люмінясцэнтным аналізе ў хіміі, біялёгіі, мэдыцыне і крыміналістыцы.

Фоталюманафоры на аснове сульфіда цынку валодаюць шэрагам недахопаў: няўстойлівы пры ультрафіялетавым апраменьваньні, маць невялікае па часе і неяскравае пасьлясьвячэньне.

Магчымасьці. Некаторыя перавагі і адрозненьні пігментаў люмінафору

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Пэрыяд пасьлясьвячэньня ў 50 разоў больш, чым у звычайнага фосфарасцэнтнага пігмэнту, заснаванага на ZnO.
  • Актывацыя хвалямі рознай даўжыні (200-450 nm), але лепшы вынік атрымліваецца з энэргіяй актывацыі вышэй за 350 nm.
  • Пачатковая яркасьць пасьлясьвячэньня як мінімум у 10 разоў даўжэй, чым у радыё-люмінясцэнтных ды фоталюмінясцэнтных пігмэнтах.
  • Павелічэньне люмінясцэнцыі і пасьлясьвячэньня з павелічэньнем часу актывацыі.
  • Выдатная ўстойлівасьць да ўмоваў сьвету ды надвор’я.
  • Адсутнасьць небясьпечных для здароўя і радыяактыўных рэчываў.
  • Не забруджвае навакольнае асяродзьдзе і валодае высокай хімічнай стабільнасьцю.

Найбольшае распаўсюджваньне атрымалі фоталюмінафоры ды электралюмінафоры.

Гэтыя люмінафоры ўяўляюць сабой сумесь некалькіх складнікаў: алюмінат стронцыю, актываваны эўропій, дыспрозій, ітрый. Хімічная формула: (SrAl2O4): Eu, Dy, Y

Фоталюмінафоры на аснове алюмінатаў інэртныя да водных ды сольвентных асяродзьдзяў, устойлівыя да розных апраменьваньняў і валодаюць пасьлясьвячэньнем да 28 гадзінаў. Люмінафоры нетаксічныя, бясьпечныя на выбухі і агонь; адсутнічае небясьпечнае радыяактыўнае выпраменьваньне (параўнальна з фонавымі).

Фоталюмінафор зьяўляецца слаба небясьпечным рэчывам па ўзьдзеяньні на арганізм, кляса небясьпекі па кампанентах — 4. Прадукт узьдзейнічае ў асноўным на сьлізістую абалонку верхніх дыхальных шляхоў, не раздражняе здаровую скуру, пры трапленьні на пашкоджаную скуру можа выклікаць сухастой, пачырваненьне, сьверб.

Параўнаньне алюмінат-стронцыевага люмінафору са звычайнымі фосфарасцэнтнымі пігментамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Характарыстыка Алюмінат стронцыевы жоўта-зялёны Алюмінат стронцыевы блакітны Звычайныя фосфарасцэнтныя пігмэнты
Хімічны склад Sr4Al14O25: Eu, Dy Sr4Al14O25: Eu, Dy ZnS: Cu
Колер Сьветлы жоўта-зялёны Больш за сьветлы, чым жоўта-зялёны Жоўта-зялёны
Колер пасьлясьвячэньня Зялёны, поўная адпаведнасьць ГОСТ РФ Блакітны Зялёны, блакітны, чырвоны, фіялетавы і г. д.
Памер часьціц 100-130 мікрон 60-80 мікрон 20-40 мікрон
Энэргія ўзбуджэньня 200-450 nm 200-450 nm 200-450 nm
Распаўсюд даўжыні хвалі (пік) 580 nm 540 nm 530 nm
Яркасьць пасьлясьвячэньня 1) Каля 340 mcd/m2 Каля 300 mcd/m2 20-30 mcd/m2
Згасаньне пасьлясьвячэньня 2) Больш 3000 хвілін Больш 3000 хвілін Пасьля 200 хвілін
Час актывацыі 3) Каля 20 хвілін Каля 20 хвілін Каля 4 хвілін
Сьвятлатрываласьць 4) Больш за 1000 гадзін Больш за 1000 гадзін 10-24 гадзін
Хімічная ўстойлівасьць Выдатная (выключаючы ваду) Выдатная Розная
Удзельная вага 5) 3,6 3,6 4,1

Заўвагі:

  • 1. Яркасьць пасьля 10 хвілін актывацыі на працягу 5 хв з дапамогай Xe лямпы ў 1000 lux.
  • 2. Прамежак часу неабходны для зьмяншэньня яркасьці пасьлясьвячэньня да 0.32 mcd/m2 (мяжа ўспрыманьня чалавечага воку).
  • 3. Неабходны час для насычэньня Xe лямпы ў 1000 lux.
  • 4. Неабходны час для пачатку зьніжэньня пасьлясьвячэньня на 20% пасьля асьвятленьня 300W ртутнай лямпай высокага ціску (паскораны тэст на сьвятлатрываласьць).
  • 5. У парашкападобныя форме.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]