Люк Канін
Люк Канін | ||
---|---|---|
![]() | ||
Рост | 183 см[1] | |
Вага | 88 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны нападнік, нападнік | |
Кідок/Ловы | правы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 4 сьнежня 1997[1] (27 гадоў) | |
Месца нараджэньня |
| |
Клюб | Каламбус Блю Джэкетс | |
Выступаў за | ||
Драфт НХЛ | 15, 2016 Мінэсота Ўайлд | |
Гульнявая кар’ера | 2017 — цяпер |
Люк Канін (па-ангельску: Luke Kunin; нар. 4 сьнежня 1997 году) — амэрыканскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Каламбус Блю Джэкетс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2016 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Мінэсота Ўайлд» у першым раўндзе пад агульным 15-м нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праходзіў падтрыхтоўку праз адмысловую праграму разьвіцьця маладых хакеістаў ЗША. Гулец датэрмінова скончыў сярэднюю школу, каб пачаць гуляць у студэнцкі хакей, абараняючы колеры хакейнай каамнды Вісконсінскага ўнівэрсытэту ў Мэдысане. Быў капітанам каманды, а таксама быў капітанам зборнай ЗША на юніёрскім чэмпіянаце сьвету. Пасьля двух гадоў у Вісконсіне Кунін падпісаў кантракт зь «Мінэсотай Ўайлд», у складзе якой згуляў сэзон 2017—2018 гадоў, таксама гуляючы ў фарм-клюбе «Аёва Ўайлд» з Амэрыканскай хакейнай лігі. Праз траўму пярэдняга крыжападобнага вязу датэрмінова прапусьціў астатнюю частку чэмпіянату. Перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў акрыяў і большую частку году правёў у НХЛ. Гулец замацаваўся ў складзе, сфармаваўшы тройцу з Джорданам Грынўэем і Юэлем Эрыксанам Экам. Пасьля быў абменены ў «Нэшвіл Прэдатарз»[2]. Улетку 2022 году таксама праз абмен далучыўся да «Сан-Хасэ Шаркс»[3]. 7 сакавіка 2025 году быў абменены ў «Каламбус Блю Джэкетс» на выбар у чацьвертым раўндзе драфту НХЛ 2025 году[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45161/united_states — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ «Predators Acquire Luke Kunin, 2020 No. 101 Overall Pick from Minnesota». NHL.
- ^ «Kunin traded to Sharks by Predators for Leonard». NHL.
- ^ «Kunin traded to Blue Jackets for draft pick». NHL.